Даслаць навіну
Знайсці
04.12.2017 / 23:44 21

Улады даверылі Алексіну гандляваць цыгарэтамі

Кампанія «Энерга-Оіл» Аляксея Алексіна зоймецца стварэннем адзінай тавараправоднай сеткі, якая будзе прадаваць тытунёвую прадукцыю як на ўнутраным рынку, так і на знешнім, паведамляе Tut.by.

Павялічыць выяву

Аляксей Алексін (справа). Фота: скрыншот відэа інфармацыйнага агенцтва БЕЛТА

Паводле словаў віцэ-прэм'ера Міхаіла Русага, «Энерга-Оіл» інвестуе ў праект 122 млн рублёў і павялічыць магутнасці Гродзенскай тытунёвай фабрыкі. У прыватнасці, кампанія паставіць на «Нёман» яшчэ дзве лініі — кожная коштам па 10 млн даляраў.

Адзначаецца, што па самых мінімальных разліках рэалізацыя праекта за чатыры гады прынясе 205-210 млн рублёў дадатковых паступленняў у бюджэт, а патэнцыйна — да 400 млн.

«Нарматыўны дакумент будзе падрыхтаваны, каб са студзеня 2018 года гэты праект пачаў не рэвалюцыйна, а паэтапна развівацца. Завершыцца ён на першым этапе ў 2020 годзе. Далей будзем глядзець. Хоць мы ўсе гэтыя пытанні будзем суправаджаць, — распавёў віцэ-прэм'ер. — Гэта сур'ёзны крок да таго, каб у такія сферы ўваходзіў і бізнэс. Але кантроль дзяржавы будзе вельмі сур'ёзны ў любым выпадку».

Міхаіл Русы растлумачыў, што ў апошні час за мяжой значна ўзрос попыт на прадукцыю беларускай тытунёвай галіны. Вытворчасць задзейнічаная ў кругласуткавым рэжыме, але паставіць на экспарт патрабаваны аб'ём цыгарэт, не агаліўшы ўнутраны рынак, у цяперашні час не ўяўляецца магчымым.

Гаворачы ў цэлым аб рэалізацыі праекта з удзелам прыватнага інвестара, віцэ-прэм'ер падкрэсліў, што галоўнае тут — захаванне кантролю за рэалізацыяй тытунёвай прадукцыі, паўната выканання бюджэту, выключэнне шэрага імпарту, адзіная цэнавая палітыка, а таксама новыя працоўныя месцы.

Па выніках 2017 года бюджэт папоўніцца ад тытунёвых акцызаў на 1 млрд рублёў. Аднак як даклалі кіраўніку дзяржавы бізнесмены, «патэнцыял беларускай тытунёвай галіны далёка не вычарпаны». Ёсць магчымасць павялічыць пастаўкі на экспарт і такім чынам яшчэ больш нарасціць паступленні ў бюджэт.

«Да мяне нават у апошні час звярнуліся замежныя прадпрымальнікі пра тое, што нашы прадпрыемствы не хочуць прадаваць прадукцыю на экспарт. Ёсць вялікія нішы, нават у Еўрапейскім саюзе. Яны нам выгадныя. Чаму мы не хочам іх запаўняць? — адзначыў кіраўнік дзяржавы. — Гаворка ідзе пра адну са значных крыніц папаўнення бюджэту».

Раней крыніцы TUT.BY у тытунёвай галіне казалі, што Алексін можа ўзяць у арэнду кіёскі «Тытунь», якія развівае Гродзенская тытунёвая фабрыка. Паводле сайта кампаніі, па стане на кастрычнік ГТФ належала 585 гандлёва-модульных кропак. У верасні «Нёман» абвясціў тэндэр на куплю 80 кіёскаў на суму за 1,1 млн рублёў.

Былы галоўны спецыяліст дэпартамента энергарэсурсаў і нафтапрадуктаў кампаніі «Белзнешгандльінвест», якая ўваходзіла ў склад Кіраўніцтва справамі прэзідэнта Беларусі, Аляксей Алексін раней быў партнёрам Юрыя Чыжа. Аднак у 2012 годзе іх шляхі разышліся. Зараз інтарэсы бізнесмена сканцэнтраваныя на гандлі нафтапрадуктамі, банкаўскай сферы (МТБанк), вытворчасці мясных вырабаў («Вялес-Міт»), дэвелапменце, лагістыцы і рэстаранным бізнэсе.

Еўразійская антытытунёвая кааліцыя нядаўна напісала ліст прэм'ер-міністру Расіі Дзмітрыю Мядзведзеву, у якім прасіла давесці акцызы на тытунёвыя вырабы ў РФ да сярэднееўрапейскага ўзроўню. У выпадку падтрымкі дадзенай ініцыятывы кошт аднаго пачка цыгарэт у Маскве будзе складаць не менш за 2 еўра, што можа сур'ёзна стымуляваць попыт на беларускія тытунёвыя вырабы ў Расіі.

Tut.by

0
ХворыНаРокНРол / адказаць
06.12.2017 / 13:43
Наркамафія ў законе! 
0
Kastys` / адказаць
06.12.2017 / 14:12
Ежу понятно, что сигареты это бизнес и с ОФИГИТЕЛЬНЫМ доходом! Жаль только, что за грамм марихуанны 6лет клетки, а за миллионы сигарет деньги в карман и все на свободе.
0
журавинка / адказаць
06.12.2017 / 15:20
Муравьёв - 2 ?
Паказаць усе каментары
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
пїЅпїЅпїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ, пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ JavaScript пїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ, пїЅпїЅпїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ пїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ
пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ...
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
2017 2018 2019
ПН АЎ СР ЧЦ ПТ СБ НД
1 2
3 4 5 6 7 8 9
10 11 12 13 14 15 16
17 18 19 20 21 22 23
24 25 26 27 28 29 30
31