Даслаць навіну
Знайсці
04.12.2017 / 17:46 11

Арцём і Ксенія з Naviband чакаюць дзіця

Пра гэта, дарэчы, музыкі намякаюць у сваім новым кліпе з вельмі святочнай і зімовай атмасферай «А дзе жывеш ты?»

Павялічыць выяву

Павялічыць выяву

Апошнія кадры кліпа.

Прыбаўленне ў зорнай пары, што скарала сёлета «Еўрабачанне» беларускамоўнай песняй і запомнілася прыгожым пацалункам пасля выступу на сцэне, чакаецца бліжэй да лета. Сын ці дачка — Ксенія Жук і Арцём Лук'яненка пакуль не ведаюць. Але музыкі збіраюцца выхоўваць дзіця ў творчай атмасферы і браць з сабой на канцэрты ды рэпетыцыі.

Пра свае хваляванні перад нараджэннем дзіцяці Ксенія і Арцём распавялі ў інтэрв'ю «Камсамолцы».

КП: Імя прыдумалі ўжо?

Ксюша: Пакуль не, але гэта будзе сапраўды беларускае імя.

Арцём: Абсалютна дакладна дзіця будзе жыць з намі ў грымёрках і стане часткай нашай каманды. Для мяне вельмі важна, каб дзіця было самастойнае, каб яно жыло тут і цяпер разам з намі. А вучыцца мы яго аддамо ў беларускамоўную школу. Я сам вучыўся ў беларускамоўнай гімназіі. І калі праз час прыехаў дадому, з сумам даведаўся, што мая гімназія стала ўжо рускамоўнай. Бацькі баяцца аддаваць дзяцей на беларускую мову. Мне гэта дзіўна.

КП: Каго хочаце больш?

Ксюша: Гэта не мае значэння. Усё наша асяроддзе падзялілася прыкладна 50/50. Мне вельмі цікава ўжо даведацца, хто будзе, але Арцём не хоча забягаць наперад.

КП: Альбом «Адной дарогай» [гэта новы альбом музыкаў] вы пісалі, калі ўжо ведалі, што Ксюша цяжарная?

Ксюша: Калі мы яго пісалі з групай летам на хутары, пра цяжарнасць здагадвалася толькі я. А ў верасні, калі пісалі вакал у студыі, ужо ўсе ведалі, вядома. Гэты маленькі чалавек ужо шмат дзе пабываў з намі на гастролях. Я прыслухоўваюся да сваіх адчуванняў, яны настолькі незвычайныя, як быццам знаходжуся ў космасе. Усе думкі пра гэта. Асабліва, калі слухаеш песню, а дзіця дае пра сябе ведаць знутры, як быццам хоча паказаць, што яму падабаецца. Мне здаецца, ён ужо пазнае, калі спяваю я.

Nina.nn.by

5
Макс / адказаць
05.12.2017 / 16:41
Наві гэта такая экстрада, толькі на мове. Не бачы розніцы паміж імі і тымі ж Паплаўскай і Ціхановічам.
1
00 / адказаць
05.12.2017 / 18:25
Моё имя , Вы часам збіраецеся нарадзіць тралейбус?
0
пан сахі і касы / адказаць
07.12.2017 / 00:14
Дай вам божа здароўя ды творчых перамог.
Паказаць усе каментары
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
пїЅпїЅпїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ, пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ JavaScript пїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ, пїЅпїЅпїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ пїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ
пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ...
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
2017 2018 2019
ПН АЎ СР ЧЦ ПТ СБ НД
1 2 3 4
5 6 7 8 9 10 11
12 13 14 15 16 17 18
19 20 21 22 23 24 25
26 27 28 29 30