Даслаць навіну
Знайсці
03.12.2017 / 15:48 9

Гэтыя сыры варта есці толькі так — нерэальная смаката 

Памятаеце Рокі з дыснееўскага мульціка «Чып і Дэйл», які вельмі любіў «сыыыыыыр»? Мае адносіны з сырам можна апісаць прыкладна гэтак жа. Сёння ў нас ёсць магчымасць пакаштаваць розныя яго гатункі, пра якія ў недалёкім мінулым даводзілася толькі чуць. А гэта адкрывае перад аматарамі сыру неабсяжныя гарызонты смакаў.

Прапаную два варыянты гарачых закусак з сырамі, якія ў многіх яшчэ выклікаюць насцярожанасць — гэта сыры з так званай «шляхетнай цвіллю». Ідэальныя да пасядзелак з віном — а часам такой стравай можна і на сняданак сябе, любімых, пабалаваць.

Запечаны камамбер

Камамбер — гэта мяккі тлусты сыр з каровінага малака, звонку пакрыты пухнатай белай скарыначкай з цвілі. Я не вельмі яго разумела, пакуль аднойчы не вычытала, што найлепш падаваць яго ў запечаным выглядзе. З таго часу я перакананая, што камамбер сапраўды варта есці толькі так.

Базавы рэцэпт вельмі просты: верхнюю скарынку трэба надрэзаць у выглядзе сетачкі, папырскаць аліўкавым алеем і запячы ў духоўцы 15 хвілін на 180°С. А далей працуе ваша фантазія: падаваць можна з мёдам, ягадным соусам (найчасцей робяць бруснічны ці журавінавы), свежай садавіной, арэхамі…

Тут я запякла сыр са свежым размарынам, а ў форму паклала кавалачкі мяккай чабаты, якія пасля запякання сталі хрумсткімі і выдатна надаліся да мачання ў гарачую цягучую сырную сярэдзінку. Пакаштуйце — не адарвацца!

Павялічыць выяву

Грушы, запечаныя з блакітным сырам і арэхамі

Блакітны сыр, арэхі і грушы — гэта проста наркатычнае спалучэнне. І не кажыце потым, што я вас не папярэджвала! Існуе шмат гатункаў сыру з блакітнай цвіллю — ракфор, гарганзола, дарблю і іншыя. Я пакуль не вялікі спецыяліст, але з тых, што давялося каштаваць, найбольш люблю данаблю, мне здаецца, у яго самы гарманічны смак. 

Для гэтай закускі трэба ачысціць грушы, разрэзаць іх напалам і выняць костачкі, зрабіўшы паглыбленне для начынкі. Сыр раскрышыць, арэхі дробна парэзаць (найлепш узяць грэцкія, можна міндаль, кедравыя, тут у мяне лясныя). У палову начынкі я дадала яшчэ дробна парэзаныя сушаныя журавіны, лыжачку мёду і кроплю каньяку. Начынку выкласці ў грушы, грушы — у форму, і паставіць у разагрэтую да 180°С духоўку хвілін на 30 (грушы павінны стаць мяккімі).

Варыяцый тут таксама шмат: можна замяніць арэхі беконам, альбо зрабіць вінны соус, альбо… Ну, вы зразумелі: уключайце фантазію і шукайце тое спалучэнне смакаў, якое будзе найлепшым асабіста для вас. Натхнення на кухні!

Павялічыць выяву

Гатуйце таксама:

Юлія Міцкевіч

0
ЮМ / адказаць
04.12.2017 / 12:16
Irina , ну, можна і так, калі грушы вельмі цвёрдыя, але не абавязкова. Я запякала разам, і нічога нікуды не выцекла.
3
Zhvir / адказаць
05.12.2017 / 02:31
Kamamber smakata vykliucna na amatara. Heta nie z tych stravau, sto upeuniena padabajucca usim. :)
0
ЮМ / адказаць
05.12.2017 / 22:36
Zhvir , а хіба ёсць у свеце стравы, якія падабаюцца ўсім без выключэння?..
Паказаць усе каментары
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
пїЅпїЅпїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ, пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ JavaScript пїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ, пїЅпїЅпїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ пїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ
пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ...
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
2017 2018 2019
ПН АЎ СР ЧЦ ПТ СБ НД
1 2 3 4
5 6 7 8 9 10 11
12 13 14 15 16 17 18
19 20 21 22 23 24 25
26 27 28 29 30