Даслаць навіну
Знайсці
20.11.2017 / 16:18 5

У Магілёве адбыўся ўзброены напад на аддзяленне банка

Павялічыць выяву

Фота Дзмітрыя Фомчанкі

Удзень 20 лістапада невядомы ўвайшоў у адно з банкаўскіх аддзяленняў у Магілёве і стаў патрабаваць грошы. Пры гэтым ён пагражаў «прадметам, падобным на пісталет». Мужчыну затрымалі, паведаміў TUT.BY афіцыйны прадстаўнік УУС Магілёўскага аблвыканкама Дзмітрый Ігнатовіч.

У сацсетках магілёўцы распавялі, што ў раёне вуліцы Каліноўскага чутная страляніна. Аддзяленне банка акружыла міліцыя, побач дзяжураць медыкі.

«Невядомы мужчына ўвайшоў у памяшканне і стаў патрабаваць грошы, пагражаючы прадметам, падобным да пісталета. Унутры знаходзіліся работнікі аддзялення банка, кліенты», — распавялі ў міліцыі. 

Работнікі банка націснулі трывожную кнопку. На месца неадкладна выбыў нарад Дэпартамента аховы і блакаваў зламысніка ў памяшканні. Пад'ехалі супрацоўнікі АМАПу, іншых праваахоўных службаў, медыкі і МНС.

— Зламыснік падчас затрымання аказаў узброены супраціў. Супрацоўнікі міліцыі ўжылі табельную зброю і паранілі яго. Ён затрыманы і шпіталізаваны, — распавёў Дзмітрый Ігнатовіч.

Ніхто з кліентаў банка і мінакоў не пацярпеў. На месцы працуе следча-аператыўная група.

0
Проба первая / адказаць
20.11.2017 / 18:27
Банки почты телеграфы...
0
Русафоб непамяркоуны, Змагар, Свядомы , Пан, Беларус-ту / адказаць
20.11.2017 / 18:49
У нас неудалае рабаванне, а у рсфср -удалае . У Пецербургу на iнкасатарау напала група з некалькiх чалавек , якiя замскiравалi рабаунiцтва пад спецаперацыю фсб , апранушыся адпаведным чынам . У iнкасатарскiх мяхах было 10 мiльенау расiйскiх рублеу
2
сергей / адказаць
20.11.2017 / 20:11
111, а почему не Мукачево
Паказаць усе каментары
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
пїЅпїЅпїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ, пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ JavaScript пїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ, пїЅпїЅпїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ пїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ
пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ...
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
2017 2018 2019
ПН АЎ СР ЧЦ ПТ СБ НД
1 2 3 4
5 6 7 8 9 10 11
12 13 14 15 16 17 18
19 20 21 22 23 24 25
26 27 28 29 30