Знайсці
19.11.2017 / 14:485РусŁacБел

У Арабскіх Эміратах прадалі спецнумар для аўта за $3 мільёны

23-гадовы эмірацкі бізнэсмен, Ахмед Аль Марзукі на дабрачынным аўкцыёне купіў права на валоданне эксклюзіўнай нумарною таблічкай з нумарам 2 Абу-Дабі за $ 3 мільёны, паведамляе Khaleej Times.

«Я вельмі рады і ганаруся тым, што атрымаў нумар 2», — сказаў ён журналістам пасля аўкцыёну спецыяльных нумарных знакаў у суботу ўвечары, які прайшоў у Emirates Palace.

«Я ганаруся сваёй краінай, і хачу, каб гэтыя грошы пайшлі на дабрачыннасць. Паліцыя будзе выкарыстоўваць грошы ад продажу спецыяльных нумарных знакаў для падтрымкі бедных».

Аўкцыён праводзіўся паліцыяй Абу-Дабі. На продаж былі выстаўленыя 60 характэрных нумарных знакаў ў сувязі з 60-й гадавінай стварэння паліцыі Абу-Дабі.

12-гадовы Халіфа Махамед Аль-Мазруі, вучань 5 класа ў Акадэміі Зайед, стаў самым маладым чалавекам у гісторыі краіны, якому належыць спецыяльная нумарная таблічка. Ягоны бацька, Махамед Аль-Мазруі, набыў сыну ў падарунак нумар 1111 за амаль паўмільёна даляраў.

Але леташні рэкорд аўкцыёну ў гэтым годзе застаўся не пабіты. Год таму эксклюзіўная нумарная таблічка з нумарам 1 была прададзеная тут за $ 10 мільёнаў.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
12345
6789101112
13141516171819
20212223242526
2728293031