Знайсці
18.11.2017 / 09:2424РусŁacБел

У Мінску адмовіліся ад запуску аўтобусаў па двух кольцах

У Мінску адмовіліся ад ідэі ўкаранення кольцавых аўтобусаў, распавялі ў «Сталічным транспарце і сувязі».

У мінулым месяцы па ініцыятыве «Сталічнага транспарту і сувязі» на TUT.BY адбывалася галасаванне па пытанні ўкаранення кольцавых аўтобусаў. У прыватнасці, па другім коле, працягласцю 27,5 кіламетра, і першым у 10 кіламетраў прапаноўвалася пусціць аўтобусы з інтэрвалам 15 хвілін. Другое кола — гэта траса па Сурганава, Арлоўскай, Пушкіна, Жукава, Аэрадромнай, Ванеева, Ваўпшасава, Радыяльнай, Сталетава і Акадэмічнай. Першае — па Машэрава, Цэткін, Бабруйскай, Ульянаўскай, Першамайскай і Бядулі.

У апытанні прыняло каля 9 тысяч чалавек. 54% з іх выказаліся за два маршруты, 22% - за маршрут па другім коле (27 км), 5% - за маршрут па першым коле (10 км). Цікавасць да гэтай тэмы ў «Сталічным транспарце і сувязі» палічылі невялікай.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
12345
6789101112
13141516171819
20212223242526
2728293031