Знайсці
16.11.2017 / 23:095РусŁacБел

У мазгі чалавека ўпершыню «ўжывілі» чып, які палепшыў памяць на 25%

Прафесар Донг Сонг з Універсітэта Паўднёвай Каліфорніі прадэманстраваў выкарыстанне мазгавога імплантата для паляпшэння памяці чалавека, паведамляе Newscientist. Такім чынам, упершыню ў гісторыі з'явілася электронная прылада, здольная эфектыўна палепшыць чалавечую памяць.

Ілюстрацыйны малюнак

Каманда прафесара Сонг праверыла працу сваёй прылады на 20 добраахвотніках з мазгавымі электродамі, імплантаванымі для лекавання эпілепсіі. Сонг падключыў да іхніх мазгоў сваю прыладу, каб яна магла збіраць дадзеныя аб іх актыўнасці падчас тэстаў, накіраваных на стымуляванне альбо кароткачасовае, альбо працоўнае памяці.

Па ходзе выпрабаванняў навукоўцы аналізавалі нейроны галаўнога мозгу паддоследных, каб вызначыць, якія вобласці мозгу актывуюцца ў працэсе успамінаў.

Пасля правядзення эксперыментаў па запамінанні выявілася, што такая стымуляцыя паляпшала кароткачасовую памяць прыкладна на 15% і працоўную — на 25%. 

«Мы ствараем нейронны код для паляпшэння функцыі памяці. Такога яшчэ ніхто ніколі не рабіў», — кажа прафесар Сонг.

Пакуль прылада яшчэ праходзіць далейшае тэставанне, і яшчэ невядома, калі яна з'явіцца ў рэальнай клінічнай практыцы.

nn.by

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
12345
6789101112
13141516171819
20212223242526
2728293031