Знайсці
15.11.2017 / 18:1232РусŁacБел

Беларускі баец ММА выйграў турнір і на прызавыя грошы зладзіў свята ў дзіцячым прытулку

Нядаўна беларускі баец змяшаных адзінаборстваў (ММА) Вадзім Куцы выйграў турнір Academy MMA Cup у сваёй катэгорыі, за паўтары хвіліны адолеўшы іспанца Хаўера Фуэнтэса. 

Атрымаўшы ганарар за перамогу, Куцы паабяцаў сабе ахвяраваць грошы ў дзіцячы прытулак. 

Даведаўшыся пра такое жаданне, яму вырашылі дапамагчы яшчэ з тузін людзей — знаёмых і спартоўцаў. І ўжо ў мінулую нядзелю хлопцы зладзілі свята для дзяцей з сацыяльнага прытулку Першамайскага раёна Мінска. 

Пра гэта цяпер гаворыць уся спартовая супольнасць. 

«Я не магу агучваць суму ганарара, якую выдаткаваў. — сказаў «Нашай Ніве» Куцы. — гэта наўрад ці спадабаецца кіраўніцтву. А чаму я так зрабіў? Па-першае, гэты прытулак праз дарогу ад залы, дзе я трэніраваўся ў дзяцінстве. Я восем год туды хадзіў, бегаў там, гуляў, бачыў гэтых дзяцей і разумеў, што ім мала пашчасціла. Ну і потым, як пасталеў, прыйшло жаданне дапамагчы. Па-другое, гэта быў мой першы бой у Мінску — раней біўся за мяжой, таму вырашыў, што калі дома перамагу — то аддам усё дзецям». 

«Мы перадалі тэлевізар, фотаапарат, караоке-сістэму, мікрафон і калонкі, спартовы інвентар. Садавіны недзе на 100 кілаграм, цукеркі… Мы таксама дарылі кожнаму зімовы камплект вопраткі: шапка, куртка, швэдар, штаны, майка, пальчаткі… Плюс летні абутак: красоўкі ці шлёпанцы. Цацка кожнаму ў падарунак, ну і шоў-праграма была: два хаскі ўзялі, каб дзеці маглі цацкацца з імі, аквагрым быў, аніматар быў, клоўны і фокуснік, і адна дзяўчына бясплатна майстар-клас правяла», — падсумаваў баец. 

Самому Вадзіму Куцаму 26 гадоў, у ММА ён правёў 12 баёў, у 11 перамог. 

АЯ, фота са старонкі Куцага УКантакце

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
123
45678910
11121314151617
18192021222324
25262728293031