Знайсці
16.11.2017 / 10:1244РусŁacБел

Траціна аўтаўладальнікаў не праходзіць тэхаглядаў: штрафы абыходзяцца танней, чым дарожны збор

З зарэгістраваных у Беларусі 3,5 млн аўтамабіляў за 10 месяцаў бягучага года прайшлі тэхагляд і заплацілі дарожны падатак ўладальнікі 1 235 588 транспартных сродкаў, паведамляе Tut.by.

«З кожным годам аўтамабілістаў, якія прыязджаюць на тэхагляд і выплачваюць так званы «дарожны падатак», становіцца ўсё менш. Такую тэндэнцыю мы назіраем з 2014 года — калі была ўведзеная пошліна», - заявіў начальнік упраўлення арганізацыі дзяржтэхагляду Яўген Карповіч.

УП «Белтэхагляд» паведаміла, што гэта на 7,8% менш, чым за аналагічны перыяд мінулага года. Усяго ж ў 2016 годзе дазвол на допуск у дарожным руху атрымалі 1 542 422 аўтамабіляў — менш, чым у пазамінулым годзе на 163 218.

Старшыня Пастаяннай камісіі па прамысловасці, паліўна-энергетычным комплексе, транспарце і сувязі Андрэй Рыбак паведаміў, што, магчыма, у наступным годзе дарожны падатак можна будзе ўносіць часткамі, і што ён будзе адвязаны ад працэдуры тэхагляду. Але для гэтага працоўныя прапановы сябраў камісіі павінен яшчэ зацвердзіць кіраўнік дзяржавы.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
сакавіккрасавікмай
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930