Абяры найлепшага на Art Miensk Fest! — галасаванне за права выступіць на сцэне
Art Miensk абяцае стаць яскравай падзеяй восені: гурты :B:N: і The Superbullz рыхтуюцца запаліць і даць чаду 30 лістапада!
А які ж будзе трэці гурт, які выступіць разам з сучаснымі айчыннымі рок-зоркамі?
Цягам месяца арганізатар фестывалю — культурніцкая пляцоўка «Арт Сядзіба» — прымала заяўкі на ўдзел у Art Miensk Fest. Крытэры для ўдзелу былі наступныя: гурт павінен быць створаны ў Мінску і мець беларускамоўную праграму.
Прыняць удзел у фестывалі Art Miensk захацела 18 гуртоў. Арганізатары, з дапамогай лёсавання, падзялілі музыкаў на дзве групы, па дзевяць гуртоў у кожнай. І запусцілі народнае галасаванне ў сацыяльных сетках! Па правілах, у фінал праходзяць 10 гуртоў: пяць лепшых у сваёй групе.
Галасаванне доўжылася тыдзень, і за гэты час слухачы абралі сваіх фаварытаў.
У фінал Art Miensk Fest прайшлі:
Віншуем фіналістаў! У гуртоў ёсць час да 13 лістапада (уключна), каб пазмагацца за права выступіць разам з:B:N: і TheSuperbullz на адной сцэне.
Фінальнае галасаванне пачалося!
Вынікі галасавання будуць аб’яўлены 14 лістапада.
30 лістапада ў арт-прасторы «Корпус» пройдзе вялікі музычны фестываль Art Miensk.
Выступяць:
- :B:N:
- The Superbullz
- Трэці гурт вызначыцца конкурсам сярод маладых гуртоў.
Апытанка
Квіткі: 15 руб (папярэдне); 20 руб (у дзень канцэрта).
1. Набыць праз інтэрнэт
2. Замовіць квіткі па тэлефоне: +375 25 996 93 76
3. Замовіць квіток адным клікам
4. Квіток з дастаўкай
5. Квіток у краме symbal.by