Знайсці
26.10.2017 / 14:456РусŁacБел

Для беларусаў хочуць увесці абавязковую аплату за ацяпленне па індывідуальных лічыльніках

Плату за цяпло па індывідуальных лічыльніках могуць зрабіць у Беларусі абавязковай, паведаміў журналістам начальнік упраўлення жыллёвай гаспадаркі Міністэрства жыллёвай гаспадаркі Андрэй Рамашка, піша БелТА.

«Сёння прымаецца рашэнне пра абавязковае выкарыстанне гэтых прыбораў у шматкватэрных жылых дамах, дзе яны ўстаноўлены. Гэта дзяржаўны інтарэс і палітыка ў частцы эканоміі цеплавой энергіі», — сказаў Андрэй Рамашка.

У цэлым па краіне доля шматкватэрнага жыллёвага фонду, дзе ёсць магчымасць пакватэрнага ўліку спажывання цяпла, складае каля 10%. Разам з тым ёю карыстаюцца менш за палову з гэтых 10%.

У Мінску прыборамі індывідуальнага рэгулявання і ўліку цеплавой энергіі абсталявана 848 дамоў, але разлічацца па іх толькі 507 жылых дамоў. «Гэта ў большай ступені звязана з тым, што методыка пакватэрнага разліку прадугледжвае добраахвотны ўдзел спажыўца ў дадзеных мерапрыемствах. Гэта значыць фактычна ўласнікі сёння самі прымаюць рашэнне - разлічвацца ім па групавым прыбору ўліку прапарцыйна плошчы альбо рэгуляваць і аплачваць цеплаэнергію па фактычным спажыванні ў кожнай кватэры», — растлумачыў Андрэй Рамашка.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
12345
6789101112
13141516171819
20212223242526
2728293031