Знайсці
20.10.2017 / 06:451РусŁacБел

Шукаем «Вымаўлятаў»: Symbal.by абвясціў дзіцячы конкурс

Symbal.by запрашае бацькоў і іх дзетак да ўдзелу ў творчым конкурсе «Вымаўляты».

Каляды ўжо блізка і час рыхтавацца да іх як бацькам, так і дзеткам. Пагадзіцеся, што будзе цудоўна ад дзетак на ранішніках і ялінках пачуць вершы па-беларуску. Кагосьці гэта здзівіць, хтосьці ўсміхнецца, але абыякавых не будзе!

Вымаўляты — гэта дзеці, якія ведаюць на памяць вершы па-беларуску, гучна і эмацыйна дэкламуюць іх не толькі сваім родным, а разам з бацькамі могуць зняць відэа і прадэманстраваць свае здольнасці шырокаму колу людзей.

Ёсць цудоўнае выданне — першая беларускамоўная дашкольная хрэстаматыя, якая выдатна падыходзіць для чытання, распавядання, завучвання на памяць твораў беларускай і замежнай літаратуры дзеткамі разам з бацькамі ці выхавацелямі. Гэтая кніга створана на пачатку 1990-х і ў свой час была рэкамендаваная Міністэрствам адукацыі для ўсіх дзіцячых садкоў Беларусі.

Каб узяць удзел у конкурсе, трэба:

— бясплатна ў pdf-фармаце спампаваць «Чытанку», ці набыць арыгінальную кнігу.

— выбраць верш адпаведна ўзросту вашага дзіцяці, вывучыць яго на памяць і адрэпетаваць выступ. Змест кнігі падзелены на ўзроставыя катэгорыі: маленства — да 3-х гадоў, дашкольнае дзяцінства 3-4, 4-5, 5-6 гадоў, што дазволіць бацькам лягчэй зарыентавацца ў матэрыяле.

— зняць відэа на тэлефон ці любую камеру ды апрацаваць яго, усё залежыць ад вашых магчымасцяў і навыкаў.

— да 3 снежня з пазнакаю «Вымаўляты» на скрынку [email protected] даслаць файл з відэа альбо спасылку з запампаваным відэа на Youtube.

Абавязкова пазначце ў лісце:

— імя і прозвішча, узрост дзіцяці,

— імя і прозвішча аднаго з бацькоў і кантактны нумар,

— паштовы адрас (для адпраўкі падарункаў за ўдзел у конкурсе),

— назву верша і яго аўтара.

Найлепшых «Вымаўлятаў-2017» абвесцяць у снежні! Фіналісты і пераможцы будуць вызначаны па выніках галасаванак у сацыяльных сетках і падліку агульнай колькасці праглядаў відэа, падабаек, каментароў, віруснага ахопу, а таксама з улікам меркаванняў калектыву Symbal.by. Усе ўдзельнікі конкурса ў снежаньскія перадкалядныя дні атрымаюць у падарунак чытанкі-маляванкі і дысконтныя карты Symbal.by «Падабайка».

Тры пераможцы разам з маляванкамі і дысконтамі атрымаюць за 1, 2 і 3 месцы падарункавыя сертыфікаты на 100, 50 і 25 рублёў адпаведна, а таксама ганаровыя граматы са званнем «Вымаўлятка-2017».

Усе атрыманыя на конкурс відэа трапяць на Youtube-канал Symbal.by, а таксама будуць публікавацца ў сацыяльных сетках Symbal.by.

ІП Белавус П.М. УНП 691764397

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
12345
6789101112
13141516171819
20212223242526
2728293031