Знайсці
18.10.2017 / 17:311РусŁacБел

Адбылася першая ў свеце бітва велізарных баявых робатаў: ЗША супраць Японіі

У ноч з 17 на 18 кастрычніка адбылася бітва пілатаванага чалавекам японскага робата Kuratas і амерыканскага Eagle Prime. За ўсім, што адбывалася на пляцоўцы, можна было назіраць праз жывую трансляцыю ў Ютубе. Перамогу атрымаў амерыканскі робат.

Падрыхтоўку да сутычкі пачалі два гады таму, калі амерыканцы выклікалі японцаў на бой. Першапачаткова меркавалася, што робаты будуць страляць адзін у аднаго спецыяльнымі шарыкамі, аднак японцы настаялі на рукапашнай сутычцы.

Бітва робатаў прайшла ў Японіі і складалася з дзвюх частак, у якіх прынялі ўдзел два амерыканскія робаты і адзін японскі. Для перамогі ў кожным раўндзе трэба было, каб адзін з робатаў упаў, адключыўся або каб здаўся сам пілот.

Як відаць на відэа, у вырашальным раўндзе амерыканцы, прыкрываючыся імправізаваным шчытом ад няспыннага агню японскага робата, змаглі падабрацца ўшчыльную да суперніка. Eagle Prime амаль адрэзаў ланцуговай пілой правую руку японскага робата, на якой была ўсталяваная асноўная зброя, і так атрымаў перамогу.

nn.by

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
12345
6789101112
13141516171819
20212223242526
2728293031