Знайсці
18.10.2017 / 16:438РусŁacБел

Вядоўцу Юрыя Дудзя абвінавацілі ў сэксізме за новае шоу для дзяўчат

У журналіста Юрыя Дудзя, галоўнага рэдактара партала Sports.ru і вядучага аўтарскага шоу на ютуб-канале даўно пыталіся, калі героем яго інтэрв’ю стане жанчына. Жанчын у праграме так і не дачакаліся, а першая гутарка з кабетай выйшла ў асобнай перадачы рэдактаркі «Удудзя» Таццяны Мінгалімавай.

«Новае дзявочае шоу «Пяшчотны рэдактар» — так пазіцыянуе свой прадукт Таццяна. На перабіўках дэбютнага роліка яна гарэзліва фліртуе з гледачом, танчыць у бялізне і прыкусвае вусны.

Гераіняй відэа стала палітык, юрыст «Фонду барацьбы з карупцыяй» Люба Собаль, але некаторыя людзі нават яго не глядзелі, бо абураныя тым, што «Дудзь стварыў ружовае гета для жанчын».

Раней у перадачы «Вячэрні Ургант» у Дудзя пыталіся, чаму ён не запрашае да сябе на шоу жанчын. Тады ён адказаў, што «так атрымалася», але прызнаўся, што марыць узяць інтэрв'ю ў Земфіры Рамазанавай.

КК

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
12345
6789101112
13141516171819
20212223242526
2728293031