Знайсці
18.10.2017 / 20:1612РусŁacБел

Выходзіць каляндар-2018 з беларускімі словамі на кожны дзень 

Кампанія «Будзьма беларусамі!» працягвае свой папулярны праект — каляндар «Не маўчы па-беларуску» — і на 2018 год.

Каляндар «Не маўчы па-беларуску» — гэта сакавітыя беларускія словы, праілюстраваных арыгінальнымі малюнкамі на кожны дзень. Кожны месяц адзначаны адмысловай прыказкай.

Аматараў нашага, роднага чакаюць 365 арыгінальных малюнкаў ад мастачкі і аўтара ідэі Дар’і Мандзік, падпісаных тысячамі цікавых беларускіх словаў і словазлучэнняў. Ёсць нават слоічак са шмаравідлам…

Як вядома наступны год — год Сабакі па ўсходнім календары. Аўтары выдання вырашылі паказаць, што сабака і для нас не чужая істота, таму сабралі і аздобілі 12 найбольш цікавых беларускіх «сабачых» прымавак!

Традыцыйна ўкладаннем і аздабленнем календара займаліся Дар’я Мандзік і кіраўнік студыі «Адліга» Анатоль Лазар.

Замовіць каляндар па спецыяльнай цане — 8 рублёў — можна на Symbal.by

Усе, хто зробіць перадзамовы, атрымаюць календары як толькі яны выйдуць з друкарні — праз 2-3 тыдні.

Пазней каляндар «Не маўчы па-беларуску» будзе ў краме Symbal.by на праспекце Машэрава, 18.

ІП Белавус П.М. УНП 691764397

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
12345
6789101112
13141516171819
20212223242526
2728293031