Знайсці
15.10.2017 / 14:228РусŁacБел

16 кастрычніка чакаецца пацяпленне да +20

Невялікае пацяпленне прагназуецца ў Беларусі 16 кастрычніка, паведамілі БелТА ў Рэспубліканскім цэнтры па гідраметэаралогіі, кантролі радыеактыўнага забруджвання і маніторынгу навакольнага асяроддзя Мінпрыроды.

У панядзелак будзе воблачна з праясненнямі. Дзень пройдзе без істотных ападкаў. Ноччу і раніцай у асобных раёнах рэспублікі чакаецца слабы туман. Вецер прагназуецца заходні ўмераны, ноччу па ўсходзе краіны парывісты.

Тэмпература паветра ў начныя і ранішнія гадзіны складзе 7-13 градусаў вышэй за нуль, у другой палове дня - 12-17 градусаў цяпла, у паўднёва-заходніх рэгіёнах краіны слупок тэрмометра пакажа да плюс 20.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
12345
6789101112
13141516171819
20212223242526
2728293031