Знайсці
09.10.2017 / 20:467РусŁacБел

Пентагон заклікаў армію ЗША быць гатовай да ваеннага рашэння праблемы КНДР

Армія ЗША павінна быць гатовая да ваеннага вырашэння крызісу вакол КНДР. Як паведамляюць інфармагенцтвы, пра гэта заявіў кіраўнік Пентагона Джэймс Мэціс на сустрэчы Асацыяцыі арміі ЗША.

Па яго словах, армія ЗША павінна быць гатовая да ваеннага варыянту ўрэгулявання сітуацыі, якім можа скарыстацца прэзідэнт ЗША Дональд Трамп, калі гэта будзе неабходна.

Джэймс Мэціс адзначыў, што міжнародная супольнасць цяпер прадпрымае дыпламатычныя і эканоміка-санкцыйныя намаганні для таго, каб прымусіць улады КНДР «звярнуць з намечанага шляху».

КНДР у апошнія месяцы запусціла дзве балістычныя ракеты. У сувязі з гэтым Рада Бяспекі ААН прыняў дзве рэзалюцыі ў дачыненні да КНДР, якія робяць больш жорсткімі рэжым міжнародных санкцый у дачыненні да яе.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
сакавіккрасавікмай
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930