Даслаць навіну
Знайсці
24.09.2017 / 16:32 7

Швейцарцы на рэферэндуме адхілілі пенсійную рэформу

Павялічыць выяву

Па дадзеных экзітполаў, на рэферэндуме ў Швейцарыі грамадзяне краіны адхілілі праект першай за апошнія 20 гадоў пенсійнай рэформы, паведамляе Dw.de.

Пра гэта пасля закрыцця выбарчых участкаў у нядзелю, 24 верасня, паведаміў швейцарскі тэлеканал SRF. У сваю чаргу агенцтва AFP са спасылкай на экзітполы паведамляе, што супраць пенсійнай рэформы прагаласавалі 53% выбаршчыкаў.

Згодна з інфармацыяй тэлеканала, некалькі кантонаў ужо падалі дадзеныя па апрацаваных бюлетэнях. Ва ўсіх з іх, за выключэннем паўкантона Базэль-Штат, выбаршчыкі прагаласавалі супраць рэформы.

Папраўкі да выбарчага заканадаўства былі ўхвалены парламентам з мінімальнай перавагай галасоў яшчэ вясной. Яны прадугледжваюць павышэнне пенсійнага ўзросту для жанчын з 64 да 65 гадоў. Акрамя таго, планавалася павышэнне пенсійных узносаў з заробку і збораў ад ПДК. Пры гэтым стаўка ПДК павінна ўзрасці з 8,0 да 8,3 працэнта.

Кансерватыўная Швейцарская народная партыя (SVP), якая валодае большасцю ў Нацыянальным савеце, выступае супраць рэформы, лічачы яе занадта дарагім праектам «левых».

0
незадаволены / адказаць
24.09.2017 / 21:48
     Ніколі не думаў, што прыйдзецца размаўляць з самім Люстэркам! За ўсіх не адкажу, але я дарэчы зразумеў, як праводзяцца пенсійныя рэформы ў дэмакратычных краінах. Але, прабачце, пры чым тут мы. Па ўзроўні жыцця мы недзе каля Зімбабве - бо яны за намі, бо мы за імі...У той час, які мы з вамі памятаем, выходзілі тысячы людзей...Зараз 300...
     "Людзі на балоце" - усе баяцца, па хатах сядзяць....Чакаюць, каб нехта нешта лепшае зрабіў на Беларусі, а можа ўсё адбудзецца натуральным чынам - усе ж смяротныя...
0
P.S.KOLTSOV / адказаць
24.09.2017 / 22:43
У нас бы 90% проголосовало бы как надо. В прочем в СССР,цены так же повышали по просьбам трудящихся.
0
опт / адказаць
25.09.2017 / 11:21
Когда в следующий раз, кто-либо начнет сравнивать Швейцарию и РБ, вспомните эту статью.
Паказаць усе каментары
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
пїЅпїЅпїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ, пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ JavaScript пїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ, пїЅпїЅпїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ пїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ
пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ...
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
2017 2018 2019
ПН АЎ СР ЧЦ ПТ СБ НД
1 2
3 4 5 6 7 8 9
10 11 12 13 14 15 16
17 18 19 20 21 22 23
24 25 26 27 28 29 30
31