Знайсці
20.09.2017 / 12:4318РусŁacБел

Як паставіць беларускую клавіятуру на айфон і айпад

У публічны доступ выйшла новая аперацыйная сістэма для мабільных прыладаў кампаніі Apple — iOS 11. Галоўная яе асаблівасць для беларусаў — з'яўленне беларускай раскладкі клавіятуры, якую мы чакалі ад моманту з'яўлення першага айфона ў 2007.

Калі карыстальнікі Android ужо даўно маглі пісаць на роднай мове з выкарыстаннем роднага алфавіту, то прыхільнікі тэхнікі Apple мусілі шукаць альтэрнатыўныя шляхі. І вось, надышоў час выправіць гэтую несправядлівасць.

На iPhone

1. У наладах зайдзіце ў раздзел «Асноўныя» (General)

2. Выберыце пункт «Клавіятура» (Keyboards).

3. Выберыце пункт «Клавіятуры» (Keyboards).

4. Націсніце «Новыя клавіятуры» (Add new keybord).

5. Хутчэй за ўсё (калі выбраны рэгіён Беларусь) беларуская мова будзе ў самым версе спіса. Калі ж не, проста гартайце ўніз і шукайце яе: мовы прадстаўленыя ў алфавітным парадку.

6. Цяпер на вашым айфоне ёсць беларуская раскладка. Націснуўшы кнопку «Змяніць» (Edit) у верхнім правым куце экрана, можна паставіць яе, напрыклад, на першае месца ў спісе.

На iPad

1. У наладах зайдзіце ў раздзел «Асноўныя» (General) і выберыце пункт «Клавіятура» (Keyboards).

2. Націсніце «Новыя клавіятуры» (Add new keybord).

3. Хутчэй за ўсё (калі выбраны рэгіён Беларусь) беларуская мова будзе ў самым версе спіса. Калі ж не, проста гартайце ўніз і шукайце яе: мовы прадстаўленыя ў алфавітным парадку.

4. Цяпер на вашым айпадзе ёсць беларуская раскладка. Націснуўшы кнопку «Змяніць» (Edit) у верхнім правым куце экрана, можна паставіць яе, напрыклад, на першае месца ў спісе.

Ілья Параскевіч

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
1
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
12345
6789101112
13141516171819
20212223242526
2728293031