Знайсці
17.09.2017 / 12:3221РусŁacБел

Крэмль плануе зняць субсідыі ДНР і ЛНР на карысць Крыма

Даручэнне Мінфіну Расіі «выключыць з праекта федэральнага бюджэта на 2018 год і на планавы перыяд 2019 і 2020 гадоў у поўным аб'ёме выдаткі на аказанне ў 2019-2020 гадах гуманітарнай падтрымкі асобным тэрыторыям» было дадзена па выніках нарады ў віцэ-прэм'ера РФ Дзмітрыя Казака 1 верасня.

Самаабвешчаныя «рэспублікі» ДНР і ЛНР могуць з 2019 года не атрымаць па меншай меры часткі дапамогі з расійскага бюджэту — гэтыя рэсурсы дапамогуць прафінансаваць будаўніцтва і мадэрнізацыю інфраструктуры Крыма і Калінінградскай вобласці, паведамляе РБК.

У адкрытых дакументах па расійскіму бюджэце РБК не знайшоў фармулёўкі «гуманітарная падтрымка асобных тэрыторый» або падобнай на яе. Па словах федэральнага чыноўніка і двух крыніц, блізкіх да Крамля, за гэтай фармулёўкай стаіць дапамога самаабвешчаным рэспублікам Данбаса.

З пратаколу нарады ў Казака відаць, што прэм'ер-міністр Расіі Дзмітрый Мядзведзеў мінулым летам даручыў забяспечыць фінансаванне «безумоўнай рэалізацыі» мерапрыемстваў па сацыяльна-эканамічным развіцці і забеспячэнні транспартнай і інфармацыйнай бяспекі Крыма, Севастопаля і Калінінградскай вобласці. Пра гэта даручэнне сам Мядзведзеў казаў падчас паездкі ў Крым у пачатку жніўня.

Агульная сума, пад якую трэба знайсці фінансавае забеспячэнне, складае 165 млрд расійскіх рублёў [каля $ 2,8 млрд] на тры гады, падлічыў РБК па прыведзеных ў пратаколе нарады звестках. Акрамя Крыму яна ўключае выдаткі на будаўніцтва валаконна-аптычнай лініі сувязі па дне Балтыйскага мора да Калінінградскай вобласці, пабудову трох паромаў для чыгуначнай паромнай пераправы Усць-Луга - Балтыйск (Калінінградская вобласць), а таксама на прыярытэтны праект «Фарміраванне камфортнага гарадскога асяроддзя».

Размеркаванне сродкаў ідзе на карысць тых рэгіёнаў, якія Расія ў любым выпадку не збіраецца аддаваць, а вось у будучыні статусу данбаскіх рэспублік яна не ўпэўненая, дадае першы віцэ-прэзідэнт Цэнтра палітычных тэхналогій Аляксей Макаркін.

Меркаванае выключэнне з бюджэту «гуманітарнай падтрымкі», на якую мог бы спадзявацца Данбас, - гэта толькі адна з прапанаваных крыніц дадатковага фінансавання Крыма і Калінінграда нароўні з магчымым павышэннем акцызаў на бензін, скарачэннем субсідый РЖД і шэрагам іншых мер, грашовы эфект якіх у дакуменце не пазначаны. Усе яны ў сукупнасці павінны забяспечыць фінансаванне мерапрыемстваў на 165 руб. Таму ацаніць, колькі выдаткоўваецца з бюджэту на «гуманітарную падтрымку» ДНР і ЛНР, па дакуменце, які ёсць у распараджэнні РБК, немагчыма.

Акрамя таго, суразмоўцы РБК - дзве крыніцы ў Дзярждуме і адна ва ўрадзе - падкрэсліваюць, што, нават калі ўлады і вырашылі спыніць выдаткі на «гуманітарную падтрымку» Данбаса, гэта не азначае, што фінансавая падтрымка самаабвешчаных рэспублік спыніцца. Фінансаванне ДНР і ЛНР цалкам засакрэчана, апісваецца сакрэтнымі пастановамі (распараджэннямі) ўрада, закрытымі радкамі ў бюджэце, кажа адзін з крыніц РБК.

У прэсе толькі некалькі разоў называліся лічбы магчымай расійскай дапамогі непрызнаным рэспублікам Данбаса. Агенцтва Bloomberg паведамляла са спасылкай на крыніцы ў самаабвешчаных рэспубліках, што Расія штомесяц пералічвае ДНР 2,5 млрд расійскіх рублёў на выплаты пенсій (расійскі Мінфін пазней абвяргаў, што ў расейскім бюджэце ёсць выдаткі на такія выплаты). У лютым 2017 года Служба бяспекі Украіны сцвярджала, што бюджэтам ЛНР на першы квартал гэтага года прадугледжана паступленне звыш 11 млрд расійскіх рублёў, з якіх прыкладна 9 млрд — нібыта дапамогу расійскага ўрада.

Паводле МНС РФ, са жніўня 2014 года ў Данбас накіравана 68 аўтакалон, якія даставілі больш за 70 тыс. тон гуманітарных грузаў.

У красавіку 2017 года Росрэзерв пацвярджаў, што аказвае «гуманітарную падтрымку» металургічным прадпрыемствам Данбаса за кошт наяўных у агенцтва матэрыяльных рэзерваў. А пасля гэтага ўрад выдзеліў Росрэзерву 10 млрд расійскіх рублёў на аднаўленне запасаў матэрыяльнага рэзерву ў частцы сыравіны і матэрыялаў металургічнай прамысловасці, што магло быць звязана з дапамогай Росрэзерва прадпрыемствам Данбаса.

Акрамя таго, Расія, ізноў жа ў рамках «гуманітарнай падтрымкі», пастаўляе электраэнергію ў ЛНР. У бюджэце ДНР ёсць «гуманітарная дапамога» як крыніца даходнай часткі, вынікае з дадзеных Міністэрства фінансаў ДНР, але самі бюджэты непрызнаныя рэспублікі ніколі не раскрывалі.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
сакавіккрасавікмай
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930