Знайсці
03.09.2017 / 22:1914РусŁacБел

Дахі гродзенскай Фары начысцілі да бляску XVII стагоддзя ФОТА

У гродзенскім Фарным касцёле — адным з найпрыгажэйшых храмаў краіны — ідзе рамонт. З дахаў перад афарбоўкай здзерлі старую фарбу — і яны заззялі першароднымі колерамі. Цікава, што вялікі купал над алтаром быў укрыты меднай бляхай, а самая макавіна — бронзавай, піша ў фэйсбуку гродзенскі гісторык Мечыслаў Ян Супрон. Медная бляха, адзначае ён, хутчэй за ўсё адносіцца да другой паловы XVII стагоддзя.

Бронзавыя былі і макавіны вежаў.

Праўда, вежы амаль на стагоддзе маладзейшыя за алтарную частку 1680-х: іх рэканструявалі ў 1753 годзе. А як выглядаў касцёл у першай палове XVIII стагоддзя, можна пабачыць на малюнку, што захаваўся ў храме на лаве насупраць алтара Маці Божай Студэнцкай.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
12345
6789101112
13141516171819
20212223242526
2728293031