Знайсці
02.09.2017 / 16:235РусŁacБел

Дварковіч: 24 млн тон нафты Расія ў Беларусь паставіць

Віцэ-прэм'ер Расіі Аркадзь Дварковіч заявіў, што Расія сёлета паставіць Беларусі 24 мільёны тон нафты згодна з балансам, перадае РІА «Навіны».

«У нас у балансе 24 мільёны тон, пра схему не скажу. А як гэтыя 24 млн размяркоўваюцца паміж заводамі і іншымі кірункамі — гэта пытанне беларускага боку», — адзначыў ён.

Па словах Дварковіча, невялікія адхіленні заўсёды могуць быць, але яны «не будуць істотнымі».

У красавіку Масква і Мінск падпісалі дакументы, якія ўрэгулявалі рознагалоссі ў нафтагазавай сферы. Бакі ў тым ліку дамовіліся аб аднаўленні паставак нафты з Расіі да ўзроўню ў 24 млн тон у год.

У жніўні намеснік міністра энергетыкі Расіі Анатоль Яноўскі заяўляў, што пастаўкі расейскай нафты ў Беларусь у бягучым годзе могуць скласці і менш за 24 млн тон, усё залежыць ад Мінска і яго патрэбаў.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
12345
6789101112
13141516171819
20212223242526
2728293031