Даслаць навіну
Знайсці
15.08.2017 / 19:58 34

«Лепш бы зрабілі 12 балаў, як ва Украіне» — дэпутат і настаўніца пра вяртанне 5-бальнай сістэмы ацэнак

Віцэ-прэм’ер Васіль Жарко паведаміў, што разглядаецца ідэя замяніць сённяшнюю 10-бальную сістэму адзнак старой, 5-бальнай. Маўляў, да 10-бальнай сістэмы шмат пытанняў, яна не аб’ектыўная.

Ідэю падтрымаў і старшыня парламенцкай камісіі па адукацыі, культуры і навуцы Ігар Марзалюк. Яму, маўляў, увогуле хапіла б і чатырох балаў.

«Наша Ніва» пацікавілася іншымі меркаваннямі на гэтую тэму.

Ганна Севярынец, выкладчыца Смалявіцкай раённай гімназіі

«Лепшая сістэма, канечне, 10-бальная. Яна, калі ў ідэале, так як была распрацаваная, прадуманая і прапісаная ў нарматыўных дакументах, то сістэма больш перспектыўная. Я нават зайздрошчу ўкраінцам, у якіх 12-бальная сістэма, добра б, каб і ў нас такая была, я так лічу.

Ганна Севярынец.

Мне зручна карыстацца 10-бальнай сістэмай. Але, канечне, яна працуе не так, як задумана. Бо мы ўсе прыйшлі з той 5-бальнай сістэмы і маем савецкі погляд.

Сістэма з 10 баламі распрацаваная як градуснік, проста градацыя. А мы па савецкай звычцы ўспрымаем, што 2 і 3 — дрэнна, трэба, каб было 8, 9 і 10. Мы ізноў ператварылі нармальную сістэму адзнак у нейкі інструмент маніпуляцыі. І таму сёння 10-бальную сістэму выкарыстоўваюць так, што паміж ёй і 5-бальнай няма вялікай розніцы».

Алена Анісім, мовазнаўца, дэпутат Палаты прадстаўнікоў, чалец парламенцкай камісіі па адукацыі, культуры і навуцы

«Я стаўлюся неадназначна да ідэі вяртання 5-бальнай сістэмы. У нас ёсць праблемы ў адукацыі, але яны тычацца не столькі адзнак, колькі ўзроўню адукацыі. А такія рэформы не ўпершыню праходзяць, узгадайце пераход на 12 гадоў навучання.

Алена Анісім.

З аднаго боку, мы ўступаем у Балонскі працэс, з другога — ідуць размовы то пра адмену тэстаў, то пра 5-бальную сістэму. Я прыхільнік таго, што калі штосьці робіцца, то трэба разумець, навошта гэта робіцца і які вынік чакаем. І рабіць запланаванае пакрокава. А хістанне, крок наперад, два назад, я не разумею. Гэта не прынясе выніку, бо гэта суб’ектыўнае меркаванне. Таму я, хутчэй, супраць вяртання 5 балаў. Калі некаторыя школы прыйшлі да высновы, што ім цяжка працаваць з 10 баламі — то вярніце старую сістэму для тых некалькіх школ і ўсё.

А так мы проста бясконца робім хаатычныя стыхійныя рэчы, які не маюць нічога супольнага з развіццём». 

УШ

0
Пелагея / адказаць
17.08.2017 / 11:34
Ясь. А яна,па сутнасці, была трохбальнай.
0
Мёрскі хлапец / адказаць
18.08.2017 / 16:22
"Кто ж так рэзка павышает цэны? Нада медлена, пасцепенна!" 
Эта первый шаг, патом будзет двухбальная: "Дурак" і "Коля - маладзец!"
0
kondrat / адказаць
22.08.2017 / 16:50
предлагаю ставить отметки в прцентах
Паказаць усе каментары
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера, каб узяць удзел у апытанні
Загружаецца...
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
2016 2017 2018
ПН АЎ СР ЧЦ ПТ СБ НД
1 2 3
4 5 6 7 8 9 10
11 12 13 14 15 16 17
18 19 20 21 22 23 24
25 26 27 28 29 30