Даслаць навіну
Знайсці
15.08.2017 / 14:50 53

Шуневіч збіраецца адпраўляць вызваленых зэкаў у спецыяльны калгас

МУС Беларусі прапануе ўладкоўваць былых асуджаных на сельскагаспадарчыя прадпрыемствы, паведамляе БелТА.

фота Tut.by

Мэта — сацыяльная рэабілітацыя зэкаў. Адпаведны законапраект знаходзіцца ў стадыі распрацоўкі, заявіў міністр унутраных спраў Ігар Шуневіч.

Міністр прапануе стварыць у структуры крымінальна-выканаўчай сістэмы МУС спецыялізаваны калгас.

«Па-першае, працаўладкаванне будзе садзейнічаць зніжэнню рэцыдыву, па-другое, дапаможа людзям уліцца ў грамадства, атрымліваць зарплату, будаваць сем'і, гадаваць дзяцей, выплачваць грошы», — патлумачыў Ігар Шуневіч.

У якасці эксперыментальнай базы ўжо абрана КСУП «Хутар-Агра» пад Светлагорскам, рыхтуюцца дакументы для прававога рашэння.

Калі праект будзе прызнаны паспяховым, яго разгорнуць на ўсе вобласці.

Плануецца, што ўся вырабленая прадукцыя будзе выкарыстоўвацца для патрэб крымінальна-выканаўчай сістэмы МУС.

КСУП «Хутар-Агра» створана ў ліпені 2016 года шляхам рэарганізацыі Светлагорскага аграпрамысловага кіравання ВА «Беларуснафта». Асноўным відам дзейнасці з'яўляецца вытворчасць малака, мяса буйной рагатай жывёлы, збожжа і кармоў. Колькасць работнікаў прадпрыемства складае больш за 200 чалавек.

0
lazy-bones / адказаць
16.08.2017 / 17:52
Chaj i sam jedzie staršynioj...
0
Ў Hrodna / адказаць
16.08.2017 / 19:04
10 сітэма - лепш не прыдумаць!!!
Умоўна можа ліцыць, што 10 гэта 100 адсоткаў ведаў 9-90 і гд.
А вось 12 гэта ўжо занадта!
0
пыл_лягерны / адказаць
16.08.2017 / 22:53
беламорканал
Паказаць усе каментары
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера, каб узяць удзел у апытанні
Загружаецца...
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
2016 2017 2018
ПН АЎ СР ЧЦ ПТ СБ НД
1 2 3
4 5 6 7 8 9 10
11 12 13 14 15 16 17
18 19 20 21 22 23 24
25 26 27 28 29 30