Знайсці
06.08.2017 / 15:1413РусŁacБел

У Віцебску спяклі 25-кілаграмовы торт у выглядзе Скарынавай Бібліі ФОТА

Як паведамляе суполка ў фэйсбуку 500 год, торт вагой 25 кілаграмаў спякла жыхарка Віцебска Настасся Зямлянка.

Як расказалі НН адміністратары суполкі, Насце дапамагала маці. Яны — вернікі-пратэстанты, трымаюць у Віцебску маленькую прыватную пякарню. Сёння тортам частавалася пратэстанцкая грамада і жыхары навакольных вуліц. Каб перанесці яго ў царкву, спатрэбіліся двое мужчын.

 6 жніўня ў Беларусі адзначаецца Дзень кнігадрукавання і 500-гадовы юбілей з дня выхаду першай друкаванай кнігі на старабеларускай мове. Гэта быў «Псалтыр», выдадзены доктарам Францыскам Скарынам з Полацка ў Празе.

nn.by

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
12345
6789101112
13141516171819
20212223242526
2728293031