Знайсці
17.05.2017 / 17:2123РусŁacБел

Еўрасаюз пералічыў паўмільёна еўра на развіццё веларуху ў Беларусі

Праект па развіцці веларуху ў Беларусі перамог у конкурсе EuropeAid, арганізаваным ЕС. Для яго рэалізацыі паступіла 560 тысяч еўра, паведамілі TUT.BY у некамерцыйнай установе «Цэнтр экалагічных рашэнняў».

фота Сяргея Гудзіліна

Да рэалізацыі праекта Цэнтр экалагічных рашэнняў і Мінскае роварнае таварыства прыступілі ўжо з сакавіка бягучага года. У жніўні 2019 года ён будзе завершаны.

«За 30 месяцаў мы правядзём сацыяльна-эканамічную ацэнку, якая пакажа, наколькі выгадна будзе ўладам развіваць веларух у нас у краіне, — распавяла намеснік дырэктара цэнтра Дар'я Чумакова. — У Мінску мы створым інфраструктуру, якая дазваляе ўкараніць веларух у транспартнае асяроддзе горада».

Дзякуючы праекту людзі змогуць больш актыўна выкарыстоўваць ровар для сваіх перамяшчэнняў па сталіцы, зручней будзе дабрацца да прыпынкаў грамадскага транспарту, дзе на спецыяльнай перахопнай стаянцы ахвотныя змогуць пакінуць свой ровар. З'явіцца магчымасць перавозкі ровараў і ў грамадскім транспарце — сёння гэта зрабіць цяжка. На веладарожках плануецца ўсталяваць лічыльнікі, якія будуць улічваць колькасць раварыстаў

«Гэтымі задачамі зоймецца рабочая група, якая цяпер фармуецца. Дадаткова мы створым электронны інфацэнтр і карту веламаршрутаў у беларускіх гарадах».

Дар'я Чумакова адзначыла, што ў акцыі будуць удзельнічаць і абласныя гарады Беларусі, а пры актыўным удзеле велааматараў могуць быць задзейнічаныя райцэнтры.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
сакавіккрасавікмай
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930