Знайсці
11.04.2017 / 22:2112РусŁacБел

Лукашэнка: Беларусь зацікаўленая ў прытоку замежных турыстаў

Беларусь зацікаўлена ў прытоку замежных турыстаў і будзе прадаўжаць працаваць для іх прыцягнення. Пра гэта заявіў Аляксандр Лукашэнка ў час сустрэчы з працоўным калектывам ААТ «Рэчыцадрэў», перадае БЕЛТА.

Работнікі прадпрыемства пацікавіліся меркаваннем кіраўніка дзяржавы адносна эфектыўнасці ўвядзення пяцідзённага бязвізавага рэжыму для грамадзян 80 краін, а таксама крокаў у адказ у сувязі з гэтым ад іншых дзяржаў.

«Гэта пастаянная задача міністра замежных спраў і гэтага ведамства, каб беларусы мелі магчымасць прыязджаць у тыя краіны, якія нас цікавяць, асабліва суседнія. Ва Украіну, Расію, Казахстан мы ездзім без праблем. Ёсць Еўропа, Шэнген — яны спрабуюць сябе абараніць. Мы і з імі стараемся дамовіцца, вядзём перагаворы і ў плане турызму», — канстатаваў Лукашэнка.

Ён растлумачыў, што новаўвядзенні з пяцідзённым бязвізавым рэжымам уезду ў Беларусь звязаны з жаданнем адкрыць краіну свету. Неабходна, каб як мага больш замежных гасцей прыязджалі, а значыць, прывозілі ў дзяржаву валюту.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
12345
6789101112
13141516171819
20212223242526
2728293031