Знайсці
03.04.2017 / 18:208РусŁacБел

У Літве беларусам належыць жыллё на 30 мільёнаў даляраў

Паводле даных статыстычнага ведамства Літвы, беларусы займаюць другое месца па ўкладаннях у нерухомасць краіны-суседкі. Агульны кошт кватэр і дамоў, набытых беларусамі, ацэньваецца ў 28,4 млн еўра. Такія даныя прыводзіць dp.ru.

Попыт на нерухомасць у Літве сканцэнтраваны ў сталіцы — Вільні. Нязначны працэнт здзелак здзяйсняецца ў Клайпедзе і Каўнасе, а таксама ў буйных прыморскіх гарадах. Дарэчы, у Літве замежнікі могуць набываць без абмежаванняў любую нерухомасць за выключэннем зямель сельгаспрызначэння.

Па словах генеральнага дырэктара міжнароднага агенцтва нерухомасці Gordon Rock Станіслава Зінгеля, значная частка здзелак у Прыбалтыцы прыпадае на аб'екты коштам ад 100 тыс. да 300 тыс. еўра.

Доля замежных пакупнікоў на рынку жылля Вільні складае не больш за 10%. Кошт элітных кватэр у цэнтры літоўскай сталіцы вар'іруецца ад 200 тыс. да 1 млн еўра, у залежнасці ад плошчы. Цэны на прыватныя дамы пачынаюцца ад 450 тыс. еўра і даходзяць да 2 млн еўра.

Папулярнасць нерухомасці ў Вільні літоўскія рыэлтары тлумачаць тым, што прыбалтыйскія краіны традыцыйна з'яўляюцца месцам бізнэс-іміграцыі. Размешчаную ў іх нерухомасць купляюць заможныя грамадзяне, якія маюць бізнэс у Еўропе і тыя, што спадзяюцца калі не за кошт нерухомасці, то іншым спосабам легалізавацца ў еўрапейскай краіне і ў далейшым выкарыстоўваць набытую нерухомасць для пражывання.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
сакавіккрасавікмай
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930