Знайсці
15.02.2017 / 20:4130РусŁacБел

МЗС Беларусі выступіла з заявай адносна выхадкі расійскіх радыкалаў у Мінску

У заяве паведамляецца, што 15 лютага група асоб з пашпартамі грамадзян Расіі і журналісцкімі пасведчаннямі, у прыватнасці выдання «Руская планета», паспрабавала сарваць прэс-канферэнцыю Спецыяльнага прадстаўніка Старшыні АБСЕ ў Трохбаковай кантактнай групе па ўрэгуляванні сітуацыі на ўсходзе Украіны, пасла Марціна Сайдзіка.

Указаныя асобы раскідвалі ўлёткі і выкрыквалі лозунгі, якія перашкаджалі паслу камунікаваць з прадстаўнікамі СМІ.

У выніку іх выдалілі з прадстаўнікамі праваахоўных органаў з месца правядзення мерапрыемства. Прэс-канферэнцыя адбылася, і прадстаўнікі СМІ атрымалі інфармацыю пра вынікі работы Трохбаковай кантактнай групы ў Мінску.

Прэс-служба МЗС Беларусі расцэньвае гэтыя дзеянні як свядомую правакацыю, скіраваную на зрыў перамоваў і дыскрэдытацыю Мінскай перамоўнай пляцоўкі.

Беларускі бок будзе і далей прымаць усе меры для забеспячэння бяспекі і бесперашкоднай працы Трохбаковай кантактнай групы, і неадкладна спыняць усе спробы перашкодзіць яе працы.

Група расійскіх радыкалаў паспрабавала сарваць прэс-канферэнцыю Сайдзіка ў Мінску ВІДЭА

nn.by

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
12345
6789101112
13141516171819
20212223242526
2728293031