Знайсці
18.10.2016 / 15:5312РусŁacБел

Акадэмік Гарэцкі: «Лукашэнка мне адказаў: кінь дурное, Расія дасць нам усё»

Кіраўнік Беларусі пераконвае прэзідэнта Татарстана прыцягнуць «Беларуснафту» да працы ў нафтавай галіне. У экспрэс-каментары «Салідарнасці» акадэмік Радзім Гарэцкі згадаў пра дапушчаную Аляксандрам Лукашэнкам памылку.

— У нас ёсць добрая кампанія «Беларуснафта», але аб'ёмы здабычы ў нас падаюць. У свой час нафту выпампавалі і вывезлі з Беларусі, — сказаў кіраўнік дзяржавы на сустрэчы з прэзідэнтам Татарстана Рустамам Мініханавым.

Ці сапраўды з беларускіх нетраў выпампавалі усю нафту, а галоўнае — хто і куды яе звёз? З такімі пытаннямі «Салідарнасць» звярнулася да вучонага-геолага, былога дырэктара Інстытута геахіміі і геафізікі АН Беларусі Радзіма Гарэцкага.

— Выпампавалі з беларускай зямлі сапраўды нямала: каля 130 млн тон нафты. Але выпампавалі далёка не ўсё. Штогод мы працягваем здабываць каля 1,5 млн тон, і запасаў нафты нам хопіць яшчэ гадоў на 10—15, — адказаў акадэмік. — А вось хто і куды павёз здабытую нафту, я не магу адказаць. Вялікая яе частка была здабытая ў часы СССР, таму цяжка сказаць, куды яе вывозілі і ці вывозілі наогул.

У сувязі з жаданнем Аляксандра Лукашэнкі дамагчыся допуску «Беларуснафты» да працы ў нафтавай галіны Расіі, акадэмік Радзім Гарэцкі успамінае падзеі сярэдзіны 90-х гадоў.

— Я асабіста прапаноўваў Лукашэнку: давайце купім або возьмем у канцэсію некалькі нафтавых і газавых радовішчаў — у Казахстане (я там шмат працаваў) ці Заходняй Сібіры. Можна было паспрабаваць і ў Татарстане. У той час гэта было досыць лёгка зрабіць. На гэта Лукашэнка мне адказаў: кінь дурное, Расія заўсёды нам дасць усё, што мы папросім, — падзяліўся ўспамінамі Радзім Гарэцкі.

— Так мы праваронілі зручны момант. Вядома, гэта было памылкай. На жаль, у той час Лукашэнка і іншыя кіраўнікі займаліся больш не гаспадаркай, а палітыкай. А сёння мы знаходзімся ў поўнай залежнасці ад Расіі.

Руслан Гарбачоў, «Салідарнасць»

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
12345
6789101112
13141516171819
20212223242526
2728293031