Знайсці
15.06.2016 / 23:3240РусŁacБел

Расійскія «ультрас» збіваюць брытанскага фаната ЖОРСТКАЕ ВІДЭА 

Пра гэта сёння паведаміў консул РФ у Францыі Данііл Болтакс, перадае meduza.io.

Паводле слоў консула, дактары сёння канстатавалі смерць мозга 51-гадовага мужчыны, якога 11 чэрвеня збілі расійскія фанаты. 

У сувязі з гэтай жа падзеяй учора французская паліцыя затрымала некалькі дзясяткаў расіян, якія сёння пройдуць «працэс апазнання». 

Сцвярджаецца таксама, што французы маюць відэазапіс забойства брытанскага заўзятара —яго нібыта білі па галаве металічным прутам, пасля чаго сэрца мужчыны спынілася. 

Але ў інтэрнэце пашыраецца яшчэ адное відэа, дзе расійскія фанаты ў некалькі чалавек збіваюць на вуліцы брытанца, па чарзе наносячы яму ўдары нагой у галаву. 

У сацыяльных сетках пішуць, што нібыта гэта і ёсць тое відэа, дзе зафіксаваны момант збіцця мужчыны расійскімі «ультрас». 

Але ці так гэта, пакуль невядома. 

АЯ

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
12345
6789101112
13141516171819
20212223242526
2728293031