Знайсці
18.05.2016 / 09:575РусŁacБел

Кіраўнік Федэрацыі хакея палічыў кепскім выступленне зборнай на чэмпіянаце свету

Дрэнным назваў выступленне беларускай хакейнай зборнай на чэмпіянаце свету ў Расіі старшыня федэрацыі па гэтым відзе спорту Ігар Рачкоўскі.

«Пасля вяртання ў Мінск мы дэталёва разбяром выступленне каманды на турніры. Гэта вельмі важна ўлічыць пры падрыхтоўцы да алімпійскай кваліфікацыі, бо ўжо праз паўтара месяца зборная пачне рыхтавацца да гэтага старту. Нам трэба засвоіць урокі і правесці больш якасную працу ў будучыні», — сказаў Рачкоўскі, словы якога прыводзіць прэс-служба ФХБ.

«Шмат сказана пра наш каляндар на чэмпіянаце свету, — заўважыў Рачкоўскі, — аднак я лічу, прафесіяналы павінны гуляць пры любым календары. Пасля таго як па камандзе праехалі тры танкі (Фінляндыя — 2:6, ЗША — 3:6, Канада — 0:8), у нас быў найлепшы каляндар, пра які толькі можна марыць: было дастаткова паўзаў паміж гульнямі, у той час як нашы сапернікі праводзілі спараныя матчы і, здавалася б, павінны былі падыходзіць да нашых паядынкаў больш стомленымі». «Так што каляндар — далёка не асноўная прычына такога выніку», — лічыць кіраўнік федэрацыі.

Рачкоўскі выказаў нездавальненне падрыхтоўкай варатароў, «таму ёсць пэўныя пытанні да трэнерскага штаба, які адказваў за гэты кірунак».

Як раней паведамлялася, беларуская зборная заняла шостае месца сярод васьмі каманд папярэдняй групы В і 12-е — сярод усіх 16 удзельнікаў ЧС. Задачай-максімумам называлася заваёва медалёў.

БелаПАН

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
12345
6789101112
13141516171819
20212223242526
2728293031