Даслаць навіну
Знайсці
28.04.2008 / 21:14 4

Хрыстос Уваскрос!

Хрыстос прайшоў праз сьмерць, тую сьмерць, якая была прыгатаваная для нас за нашы грахі. Ён памёр нашай сьмерцю, перамог яе моцай Свайго Бажаства і такім чынам дараваў нам жыцьцё.

У гэтым годзе праваслаўны Вялікдзень выпаў на другі дзень пасьля гадавіны Чарнобылю. Як раз у суботу перад сваім Уваскрэсеньнем Збаўца Ісус Хрыстос знаходзіўся, здавалася б, у палону сьмерці. Але на самой справе ужо ад ужо дрыгацеў ад няздольнасьці вытрымаць Таго, Які прыйшоў зьмярцьвіць яго і ўмацаваць Жыцьцё.

Можа й нам так падаецца часам, быццам сьмерць ужо канчаткова ўзяла нас у палон., што пануе бязьмежна і ня бачна яму канца. Радыяцыя зла пранікла ў душы людзей, адбыліся генэтычныя зьмены, калі хлусьня адкрыта выдае сябе за Праўду, і ў большасьці гэта прымаецца так, як быццам так павінна і быць. А хто трымаецца Праўды, гатовы ахвяраваць сабой дзеля яе, тых абвяшчаюць злачынцамі і ворагамі народу. Ці доўга гэта будзе працягвацца, ці доўга будзе панаваць сьмерць? Колькі будзе працягвацца распад душы народу? Калі разважаць рацыянальна – канцу гэтаму ня бачна.

Але мы ведаем, што на наступны дзень пасьля суботы Хрыстос, Які па самаму рацыянальнаму разуменьню ўжо ня меў ніякі пэрспэктыў, паўстаў з памерлых і выратаваў душы ад распаду праз грэх.

Мы пакуль ня ведаем, калі прыйдзе уваскрэсеньне, але яно прыйдзе... Мы пакуль жывем у субоце, але трэба каб гэтая субота была для нас не днём смутку і адчаю, а днём чаканьня і надзеі.

Хрыстос Уваскрос!

Аляксандар Шрамко

0
Чалавек / адказаць
28.04.2008 / 22:55
Сапраўды ўваскрос!!!Сапраўды ўваскрос!!!!Сапраўды ўваскрос!!! Вялікае прывітаньне ад братоў у Хрысьце каталікоў! Бог для ўсіх адзіны! Жыве Беларусь!!!
0
ЖЫЦЬЦЁ / адказаць
29.04.2008 / 08:29
Недаўна папа Бэнэдыкт 16 прадпісаў змяніць словы звяртаньня пры вылананьні каталіцкай мессы. Нельга будзе казаць, што Ісус памёр за ўсіх. Святарам трэба будзе казаць, што кроў пралітая за многіх. Гэта адпавядае арыгінальнаму латынскаму тэксту, паведамляе міланская газэта \"Korriere Dalla Sera\". А вось Эвангельлі, напісаныя на старажытнагрэчаскай мове. У Матфея:\"...гэта ёсьць Крош Мая Новага Запавета, за многіх ізліваемая ў збаўленьне ад грахоў.\"(26,28). Таксама і ў Марка:\"Гэта ёсьць Кроў Мая Новага Запавета, за многіх ізліваемая\". Упершыню гэтае змяненьне скарыстаюць праз 2 гады. Аўтаматычнага збаўленьня ад грахоў не існуе. Патрэбны справы ў адпаведнасьці з Воляй Бога. Што за бясконцая ерась у гэтым блогу? Якіх, пішаце, перспектыў ня меў Ісус? Зямная сьмерць Ісуса настала ў выніку гвалтоўнага разбурэньня Яго зямнога цела. Пачынаючы з 3-га дня после забойства Яго бачылі ў эфірным целе, якое і назвалі целам уваскросшым. Пад гэтым целам памылкова разумелі зямное цела Ісуса, у якое нібыта вярнуўся Яго Дух. Але гэта было ня так. У саміх Эвангельлях можна знайсьці згадкі, што вучні бачылі Яго ў іншым целе і таму не маглі спачатку пазнаць. Так было з 2 вучнямі, якія ішлі ў Эмаўс. Вучань Фама не адразу паверыў, што бачыць Ісуса. Яму быў адчынены эфірны зрок, без якога Ісус быў бы нябачны для іх. Падобнае спасцігаецца падобным. Зямное - зямным зрокам, эфірнае цела Ісуса - эфірным, які літасьціва быў адкрыты вучням на пэўны час. Ісус узнёсься на Неба, да Бога, cкінуўшы і эфірную абалонку. Так мала трэба: паважаць факты і тых для каго пішаце, шаноўны аўтар. Вам жа верацью Прачніцеся.
0
Аляксандар Шрамко / адказаць
30.04.2008 / 14:50
"Зямная сьмерць Ісуса настала ў выніку гвалтоўнага разбурэньня Яго зямнога цела. Пачынаючы з 3-га дня после забойства Яго бачылі ў эфірным целе, якое і назвалі целам уваскросшым. Пад гэтым целам памылкова разумелі зямное цела Ісуса, у якое нібыта вярнуўся Яго Дух". З Катэхізісу Каталіцкай Царквы: Воскресший Иисус устанавливает с учениками прямые отношения через осязание и совместную трапезу. Тем самым Он призывает их убедиться, что Он не дух, но, главное, установить факт, что воскресшее тело, в котором Он предстает перед ними, то же самое, которое прошло через мучения и распятие, ибо Он еще несет на себе следы страданий.
Паказаць усе каментары
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
пїЅпїЅпїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ, пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ JavaScript пїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ, пїЅпїЅпїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ пїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ
пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ...
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
2018 2019 2020
верасень кастрычнік лістапад
ПН АЎ СР ЧЦ ПТ СБ НД
1 2 3 4 5 6
7 8 9 10 11 12 13
14 15 16 17 18 19 20
21 22 23 24 25 26 27
28 29 30 31