Даслаць навіну
Знайсці
17.01.2008 / 12:21 5

Зьмена вехаў у украінскім праваслаўі

Калі мы тут спрачаліся пра нацыянальную, аўтакефальную і памесную царкву, неаднаразова гучалі выказваньні, што з боку Маскоўскага Патрыярхату нічога не дачакацца, што трэба “мець сваю царкву” і г. д. Пры гэтым было цяжка зразумець, адкуль возьмецца гэтая “свая царква”. Можа з Турцыі патрыярх Варфаламей “сапраўдных” беларускіх бацюшкаў прышле, ці як?

Калі мы тут спрачаліся пра нацыянальную, аўтакефальную і памесную царкву, неаднаразова гучалі выказваньні, што з боку Маскоўскага Патрыярхату нічога не дачакацца, што трэба “мець сваю царкву” і г. д. Пры гэтым было цяжка зразумець, адкуль возьмецца гэтая “свая царква”. Можа з Турцыі патрыярх Варфаламей “сапраўдных” беларускіх бацюшкаў прышле, ці як?

Дык вось цікава, я думаю, будзе шмат каму даведацца, як даволі нечакана разгортваюцца апошні час падзеі ў Украінскай Праваслаўнай Царкве Маскоўскага Патрыярхату. Назваць гэтую структуру больш “лібэральнай”, чым, напрыклад, Беларускі Экзархат, было б занадта. Але пры ўсім гэтым раптам пачаліся яўныя зьмены.

У сьнежні мінулага года быў сабраны Архірэйскі Сабор, які,як адзначылі нават апанэнты, шмат што зрабіў упершыню.

Упершыню быў прыняты для разгляду на саборы зварот да УПЦ МП з боку Кіеўскага патрыярхату. І навогул выказваліся такія меркаваньні, што варожасьць нават да раскольнікаў супярэчыць запаветам Ісуса Хрыста, а таму трэба шукаць згоду.

Упершыню эпіскапы УПЦ МП заявілі, што Царква ня можа выкарыстоўвацца ў якасьці палітычнага інструмэнта. І навогул Царква павінна жыць сваім незалежным ад сымпатый чыноўнікаў жыцьцём.

Але самае нечаканае і знакавае – гэта зьмены ў дачыненьні так званага “Союза православных граждан”, які мае імпэрскую шавіністычную накіраванасьць і раней карыстаўся сымпатыямі царкоўнага кіраўніцтва,, а ягоны старшыня Валерый Каураў нядаўна атрымаў ордэн ад маскоўскага патрыярха. І вось зараз ягоная дзейнасьць украінскім саборам прама названа шкоднай і антыцаркоўнай.

І самае галоўнае. Было вырашана сабраць летам гэтага года сабор ня толькі эпіскапаў, але сумесна з сьвятарствам і міранамі. Ужо зараз гэты сабор шмат хто адкрыта называе Памесным – саборам памеснай, а г. зн. самастойнай, царквы. Такім чынам УПЦ МП становіцца больш незалежнай і больш украінскай.

Зразумела, не так усё адназначна. Застаецца яшчэ і шмат старога, нехта рашуча выступае навогул супраць такіх зьменаў, як, напрыклад, частка сьвятароў адэскай эпархіі, якія нават адкрыта выступілі супраць новага эпіскапа Аляксандра (Драбінкі), які лічыцца “галоўным ідэолягам кананічнай аўтакефаліі” украінскай царквы.

Але галоўнае, што мы бачым на гэтым прыкладзе, так гэта тое, што Царква пры любым раскладзе захоўвае здольнасьць да жыцьця, таму што гэтае жыцьцё дае ёй Бог.

Аляксандар Шрамко

0
Аляксандар Шрамко / адказаць
18.01.2008 / 16:14
2 Беларус Вы гэта сур’ёзна наконт 2-х сьвятароў на ўсю Беларусь? Давайце глядзець праўдзе ў вочы. Прайграе РПЦ, ці не – але ў любым выпадку застануцца ў большасьці тыя ж людзі сьвятарамі. Зьменяць нейкія свае погляды і пазыцыі, гэта магчыма. Але самі яны застануцца. 2 savos\' Так. Канкурэнцыя заўсёды добра. Можа і рэальная БАПЦ шмат каму б дапамагла пазбавіцца ад ілюзій.
0
Анатоль Сідарэвіч / адказаць
18.01.2008 / 19:15
Пані і панове, чытайце на гэтую тэму таксама: www.ej.ru/?a=note&id=7732 Айцец Аляксандр выступіў паралельна, своечасова. Гэта называецца аператыўная журналістыка.
0
Беларус / адказаць
23.01.2008 / 11:57
Я цалкам згодны з вамі. Як толькі зьявіцца афіцыйна іншая праваслаўная юрысдыкацыя, адразу пэўная колькасьць сьвятароў РПЦ перайдзе ў яе. Асабліва калі гэта будзе Канстанцінопальскі патрыярхат у нейкам выглядзе (напрыклад як украінскія япархіі УПЦ Канст.патр.). На Ўкраіне таксама да сярэдзіны 90-х пераважная большасьць сьвятароў УПЦ КП, УАПЦ і нават УГКЦ перайшлі з РПЦ. Але гэта практычна не перашкодзіла разьвіцьцю гэтых цэркваў. А аб нашых выхаванцах у Грэцыі - гэта будучая эліта, не абцяжараная расейскім праваслаўным выхаваньням.
Паказаць усе каментары
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
пїЅпїЅпїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ, пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ JavaScript пїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ, пїЅпїЅпїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ пїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ
пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ...
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
2018 2019 2020
верасень кастрычнік лістапад
ПН АЎ СР ЧЦ ПТ СБ НД
1 2 3 4 5 6
7 8 9 10 11 12 13
14 15 16 17 18 19 20
21 22 23 24 25 26 27
28 29 30 31