Даслаць навіну
Знайсці
12.12.2007 / 02:57 6

Ці вылезем з пячоры?

Хаця шум вакол так званых "пензенскіх сядзельцаў", сярод якіх апынулася і некалькі беларусаў, ужо і значна сьціх, але ўсё ж падзея застаецца сярод самых гарачых навінаў. З блогу а. Аляксандра Шрамка.

Хаця шум вакол так званых “пензенскіх сядзельцаў”, сярод якіх апынулася і некалькі беларусаў, ужо і значна сьціх, але ўсё ж падзея застаецца сярод самых гарачых навінаў.

Асабіста да мяне зьвярталіся з двух сродкаў масавай інфармацыі, пры тым беларускіх, з просьбай даць камэнтарый. Але, на жаль, як я пабачыў, з майго камэнтару ўзятае зусім ня тое, на што я хацеў зьвярнуць больш за ўсё увагу. Таму хачу з нагоды падзеяў вакол “пензенскіх сядзельцаў” выказаць нейкія думкі. І ня столькі наконт гэтых самых сядзельцаў, колькі наконт рэакцыі ў грамадстве і СМІ на такога кшталту паводзіны.

Ад самага пачатку галоўнымі словамі для апісаньня гэтых падзеяў сталі “сэкта” і “сэктанты”. Вядома, што словы гэтыя даўно ў нас выкарыстоўваюцца ў чыста нэгатыўным аспэкце. Такім чынам гэтым людзям адразу быццам выносіўся прысуд. І адразу чамусьці ўсе вельмі аклапаціліся, што з гэтымі “сэктантамі” рабіць. Тое, што трэба нешта рабіць, амаль ні у каго не вызвала сумневу. Больш таго, як, напрыклад паказвалі вынікі апытаньня на расейскім рэлігійным партале Крэда, большасьць схілялася к таму, што трэба штурмаваць і гвалтоўна прымусіць “сэктантаў” адмовіцца ад свайго “антысацыяльнага” ўчынку. Гэта тым больш уражвае, што партал большасьцю наведваюць людзі дастаткова крытычныя.

Мне, на жаль, не сустракаліся апытаньні на гэты конт чыста па Беларусі. Можа б мы тут бы і прадэманстравалі сваю вядомую “талерантнасьць”. Але штосьці мне падказвае, што паказчыкі былі б не істотна іншыя.

Рэакцыя на “сядзельцаў” гэта фактычна і ёсьць тэст на сапраўдную талерантнасьць, тэст на здольнасьць паважаць іншы вобраз жыцьця, і іншыя перакананьні, калі нават ты зусім іх не падзяляеш. Калі падумаць, сама бурная рэакцыя сьведчыла аб тым, што людзям ў постсавецкім грамадстве яшчэ вельмі чужыя лібэральныя каштоўнасьці. Напружвае сам факт, што можна жыць і паводзіць сябе інакш, “не як усе”. Самае цікавае, што людзі унутры разумеюць, што так нельга ставіцца, але нічога не маглі зрабіць са сваімі рэфлексамі. Таму сабе ў апраўданьне ціснулі на тое, што там жа дзеці. Але фальшывасьць гэтых клопатаў ляжыць на паверху. Чаму мы турбуемся менавіта за гэтых дзяцей, калі столькі іх жыве без прыгляду, галадае, бамжуе, асабліва ў Расіі. А колькі пакутуе з бацькамі-алкаголікамі? Але чамусьці заўсёды, яшчэ з савецкага часу, у барацьбе супраць любых “сэктантаў” заўсёды абыгрываецца нейкі незвычайны клопат наконт дзяцей.

На самой справе, калі цябе сапраўды хвалюе, прынясі людзям цёплую вопратку, ежу, лекі і г. д. Пакуль іх паводзіны тычацца толькі іх саміх, яны нікому не пагражаюць, паважай іх права жыць у адпаведнасьці са сваімі перакананьнямі. Калі нават ты лічыш іх цалкам памылковымі.

“Сядзельцы”, прыйдзе час, вылезуць... А ці вылезем мы з пячоры унутранага саўка зь ягонымі жахамі перад “сэктанствам” і навогул любым іншадумствам?

Аляксандар Шрамко

0
Якуб Лапатка / адказаць
13.12.2007 / 20:08
Ну здурнелі людзі. Хай сабе сядзяць. Галоўнае, што за сабой нікога не цягнуць. А вось што яны запяюць, як вылезуць у маі.Ці не ад іх хаваецца іхны свенты Татка ў псіхушцы, бо можа і па мардам атрымаць ад ашуканых вернікаў. А амапаўцы хай не пускаюць людзей ТУДЫ. Вось і будзе поўная гармонія. А іхняга духоўнага Бацьку трэма памацаць за зябры. Ліха ён задурыў галовы людзям. Цікава, ці палез бы ён сам туды, калі б не сядзеў у дурдоме. Варта было правесьці эксьперымент -- пусьціць да братаноў па веры. Напэўна, як і ўсе папы, адмовіўся б пайсьці на Галгофу разам з празелітамі за веру.
0
liberal / адказаць
17.12.2007 / 01:54
A.Alexander Vy razvarzajecie calkam sluszna, menavita takuju pazycyju pavinien zajmac chrescianin, sviatar, kozny narmalny czalaviek, tobok zadajuczy liczyc siabie eurapejcam (jak viadoma suczasnaja Europa budujezza mienavita na prynczypach talerantnasci, tamu szto ujauliaje saboj polietnicznuju i polireligijnuju supolnasc..), narzal naszaje gramadztva imkniecca imgnienna dac acenku jakoj-kolvieg padzieji pad sousam "asuzdam" cito "adabram", nasamrecz vychodziac na pavierchniu staryje saudepauskija steryatypy, jakie zakladvalisia u naszyja galovy z ranniaga dziacinstva, dzie kozny pavinien byu byc jak "usie" , dumac i rabic jak "usie", bo kali nie, liogka mozna bylo trapic u spis "voragau narodu".., nazal mala szto zmianilasia
0
Уладзімер Русаковіч / адказаць
23.12.2007 / 00:57
Якуб Лапатка напiсаў(ла) Сьнежань 13, 2007 у 19:08 "А іхняга духоўнага Бацьку трэба памацаць за зябры. Ліха ён задурыў галовы людзям." ----------------------------------------------------------------------------------------------------------------- Якая розьніца дураць Вас па тэлебачаньні або ў пячоры? Калі ўжо зьнікла прапанова памацаць за зябры, давайце памацаем і тым, што дураць з экранаў. І наўогул пакіньце нас сяктантаў у спакоі. Мы самі абіралі, абіраем ды будзем абіраць тых, хто нас дурыць.
Паказаць усе каментары
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
пїЅпїЅпїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ, пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ JavaScript пїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ, пїЅпїЅпїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ пїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ
пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ...
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
2018 2019 2020
ПН АЎ СР ЧЦ ПТ СБ НД
1
2 3 4 5 6 7 8
9 10 11 12 13 14 15
16 17 18 19 20 21 22
23 24 25 26 27 28 29
30 31