Даслаць навіну
Знайсці
09.11.2007 / 17:49 21

Архібіскуп аб мове ў Касьцёле

Учора, як і плянавалася, адбылася прэс-канфэрэнцыя архібіскупа Тадэуша Кандрусевіча. Быў там і карэспандэнт “НН”, і тут ужо зьмешчаны адпаведны матэрыял. Але я маю нешта дадаць да гэтага. З блогу а. Аляксандра Шрамка

Учора, як і плянавалася, адбылася прэс-канфэрэнцыя архібіскупа Тадэуша Кандрусевіча. Быў там і карэспандэнт «НН», і тут ужо зьмешчаны адпаведны матэрыял. Але я маю нешта дадаць да гэтага.

Як ні дзіўна, на працягу ўсёй канфэрэнцыі не прагучала ніводнага пытаньня наконт поглядаў мітрапаліта на моўную палітыку Касьцёла. Бо ёсьць розныя ўяўленьні наконт таго, якому моўнаму напрамку новым архіпастырам будзе аддавацца перавага, беларускаму ці польскаму. Прыйшлося мне потым падыйсьці і запытаць на гэты конт эксклюзіўна. Вось што адказаў архібіскуп Тадэвуш Кандрусевіч:

Калі мяне пыталіся ў Расіі, якая мая родная мова, то я адказваў – я хрысьціянін. І я хачу заставацца хрысьціянінам для ўсіх. З тым, што мы мусім будаваць беларускі Касьцёл. Але ў якім знойдзецца месца для ўсіх. Як, напрыклад, да мяне прыйшлі гішпанцы – 1600 подпісаў –жадаем па-гішпанску Імшу. І я па усяму сьвету шукаў сьвятара, які б мог служыць па-гішанску, і ён мусіў быць і з Гішпаніі, каб культура тая была. Вось і тут, можа, заўтра прыйдуць гішпанамоўныя студэнты. Ці, напрыклад, афрыканцы. Я спэцыяльна высьвяціў у Маскве двух афрыканцаў, якія закончылі інстытуты, працавалі інжынэрамі. Два афрыканцы сьвятары ў мяне. Бо афрыканцаў шмат – хто зможа зь імі працаваць? Але то быў расейскі касьцёл, а тут мусіць быць беларускі касьцёл.

Нават калі паявяцца жадаючыя маліцца, напрыклад, па-расейску?

Ну як па-расейску, то таксама будзем ведаць. Мы мусім быць адкрытыя! Але невядома, колькі іх будзе. Вельмі часта так бывае - мы жадаем тое і тое, а як да справы, то нікога няма. Трэба глядзець, як яно ёсьць. Сьвятый Павал кажа, што няма ні грэка, ні юдэя ў Касьцёле. Мы мусім быць адкрытыя для ўсіх. Бо, ведаеце, зараз другое запытаньне. Мы кажам, што ў Касьцёле шмат людзей. А ўсё-такі іх мала… І іх становіцца ўсё менш і менш, у той самай Эўропе ўсё менш становіцца, і ва ўсім сьвеце менш становіцца… Трэба весьці барацьбу за душы чалавечыя. Ну а гаворыць чалавек на нейкай мове, дык што - няхай гаворыць… Але Касьцёл - беларускі.

Агульнае маё ўражаньне такое, што архібіскуп Тадэвуш Кандрусевіч будзе імкнуцца неяк больш ажыўляць касьцёльнае жыцьцё, але так, каб ня страціць спрыяльныя адносіны з дзяржавай. Нават наадварот – больш гэтую спрыяльнасьць разьвіць. Дарэчы, на ўрачыстасьці запрошаны і прэзыдэнт Лукашэнка. Але наўрад ён прыйдзе, я думаю. Бо калі ён кудысьці ідзе, то перад гэтым некалькі дзён ідзе падрыхтоўка службы бясьпекі, чаго мы ня бачылі. Тадэвуш Кандрусевіч шмат казаў пра супрацоўніцтва з дзяржавай, пра дыялёг з усімі … Але калі я запытаў, ці ня будзе тады супрацоўніцтва і з апазыцыяй, бо гэта таксама значная частка грамадства, то чамусьці гэтае пытаньне мітрапаліта вельмі насьмяшыла, і праз сьмех ён адказаў: «Дазвольце мне не адказваць на гэтае пытаньне».

Але скажу шчыра – пры ўсім тым пакуль чыста суб’ектыўна новапрызначаны каталіцкі архіпастыр у мяне выклікае сымпатыі. І я думаю, што пры любым раскладзе ягонае служэньне прынясе ў Беларусь нейкі сьвежы струмень. Бо часта сама па сабе асоба мае большае значэньне, чым тое, як яна будзе сябе паводзіць. Нават напрыканцы размовы я ўзяў ў яго благаславеньне, што раней ніколі не рабіў ў дачыненьні да каталіцкіх біскупаў. Хаця, па праўдзе, ні з кім больш я яшчэ так блізка і не сутыкаўся.

Аляксандар Шрамко

0
Якая родная мова? Вось у чым праблема / адказаць
28.11.2007 / 11:37
А ў які паход і супраць каго зьбіраецца рушыць рымска-каталіцкі касьцёл? Нацыянальная свабода і правы чалавека ў РБ касьцёлу да лямпачкі? Выходзіць, што галоўнае дамовіцца з бальшавіцкім кланам пра распаўсюд касьцёлу?
0
Dz / адказаць
28.11.2007 / 12:37
Выходзіць, што галоўнае дамовіцца з бальшавіцкім кланам пра распаўсюд касьцёлу? - [web@nn.by: skaročana 2.6.10., 2.6.11.]
0
Dz - nn.by / адказаць
28.11.2007 / 14:09
2.6.10., 2.6.11 Гэтымі пунктамі, канешне, можна якую хочаш цэнзуру пакрыць.
Паказаць усе каментары
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
пїЅпїЅпїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ, пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ JavaScript пїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ, пїЅпїЅпїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ пїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ
пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ...
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
2018 2019 2020
верасень кастрычнік лістапад
ПН АЎ СР ЧЦ ПТ СБ НД
1 2 3 4 5 6
7 8 9 10 11 12 13
14 15 16 17 18 19 20
21 22 23 24 25 26 27
28 29 30 31