Знайсці
14.12.2012 / 13:30РусŁacБел

Домрачава прыхварэла

Як паведамлялася раней, лідар беларускай зборнай па біятлоне Дар’я Домрачава з-за дрэннага самаадчування прапусціць сённяшнюю спрынтарскую гонку на трэцім этапе Кубка свету ў славенскай Паклюцы.

«У сувязі з прастудным захворваннем трэнерскім штабам прынята рашэнне не заяўляць Дар’ю Домрачаву на спрынтарскую гонку», — гаворыцца ў заяве федэрацыі.

Спрынтарская гонка ў жанчын пачнецца ў 16.20 па беларускім часе. На яе заяўлены пяць беларускіх біятланістак: Людміла Калінчык, Настасся Дубарэзава, Надзея Скардзіна, Надзея Пісарава, Ірына Крыўко. Усяго ў гонцы выступіць 101 спартсменка.

Што ж тычыцца Домрачавай, то, прапускаючы спрынт, які з’яўляецца адборам для гонкі пераследу, Дар’я аўтаматычна прапускае і яе.

Этап Кубка свету па біятлоне ў Славеніі завершыцца 16 снежня мужчынскай і жаночай гонкамі з масавым стартам.

У агульным заліку Кубка свету на гэты момант Домрачава (244 ачкі) займае 2-е месца ўслед за нарвежка Турай Бергер (282).

БелаПАН

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
12345
6789101112
13141516171819
20212223242526
2728293031