Знайсці
18.11.2005 / 13:00РусŁacБел

З усёй краіны

Ахвяры лезуць на чыгунку

Штогод на чыгунцы гінуць дзясяткі дзяцей і дарослых. Вінаватыя амаль заўсёды самі ахвяры. Так, з пачатку году на аршанскім участку чыгункі зафіксавана больш за 20 правапарушэньняў.

Найбольш падобных злачынстваў зроблена на трасе Ворша—Талачын. Гэта ў асноўным кіданьне камянёў па цягніках ды электрычках. Калі дадаць да хуткасьці цягніка ў 100—120 км/г хуткасьць кінутага каменя вагою 200—500 грамаў, дык выйдзе сукупная хуткасьць 180—200 км/г. Неаднойчы ад гэтага цярпелі ня толькі шыбы вагонаў, але й самі пасажыры. Ніяк ня выкараняць і звычку класьці на рэйкі розныя прадметы (бярвёны, камяні, жалеза). Шлях цягніка пры экстранным тармажэньні сягае да 800 мэтраў. Пасьля падобных выпадкаў машыністы вымушаны лячыцца ў мэдыка-рэабілітацыйных цэнтрах — прытым што ў машыністы не бяруць людзей зь нетрывалай псыхікай. Вандалізмам на чыгунцы займаецца моладзь ад 7 да 17 гадоў. Таму й пакараньні ім за зьдзейсьненае зусім невялікія, а чыгунка працягвае заставацца зонай павышанай рызыкі.

Яўген Жарнасек, Ворша

Тыповы інтэлігент

9 лістапада ў Полацку на будынку гарадзкой паліклінікі зьявілася мэмарыяльная дошка ў гонар вучонага-біяхіміка Юр’я Астроўскага (1925—1992). Гэты стваральнік Інстытуту біяхіміі ў Горадні пачынаў навуковую дзейнасьць ў лябараторыі полацкай больніцы. Ва ўрачыстасьці ўзялі ўдзел прадстаўнікі Акадэміі навук, кіраўніцтва гораду. Астроўскі вядомы і як патрыёт сваёй бацькаўшчыны, прыхільнік нацыянальнага адраджэньня, аматар беларускай культуры і гісторыі. У 1980-х ён быў адным з кіраўнікоў патрыятычнага клюбу «Паходня». Цяпер ягоную справу — мэдычную і нацыянальную — працягвае ягоны сын, прафэсар Гарадзенскага мэду.

Васіль Кроква, Полацак

«Саюздрук» пра Фаму і Ярому

Горацкі журналіст Эдуард Брокараў атрымаў першы адказ на заўвагу з патрабаваньнем узнавіць продаж у шапіках «Саюздруку» газэты «Народная воля». Такія патрабаваньні ён рэгулярна запісвае ў кнігах заўваг кіёскаў, бываючы ў розных гарадах. У Воршы кіраўнік аддзяленьня «Саюздруку» адказаў, што газэта не прадаецца па ўказаньні вышэйшай арганізацыі, але яе можна выпісаць на пошце. Але ж газэта выкінута з падпіснога каталёгу на 2006 год.

Горацкі

Прэзыдэнцкі гадзіньнік спыніўся на 12-ці

Цікавы сувэнір можна прыдбаць у адной з крамаў — гадзіньнік з выявай «усенароднавыбранага». Напэўна, па задуме яго стваральніка ён павінен адлічваць шчасьлівы час беларускай стабільнасьці. Але чамусьці ў гандлёвай кропцы гадзіньнік спыніўся. Прычым стрэлкі сымбалічна спыніліся на лічбах 10 і 2. У суме — 12 год. Можа гэта не выпадкова?

«Барміца», Глыбокае

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
сакавіккрасавікмай
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930