Знайсці
03.10.2003 / 13:00РусŁacБел

Прэзыдэнт Немяроўскі

Наступным амэрыканскім прэзыдэнтам можа стаць нашчадак выхадца зь Беларусі Ўэсьлі Кларк.

Гэты чатырохзоркавы генэрал у адстаўцы як ніхто іншы адпавядае чаканьням шараговых амэрыканцаў. Народ расчараваны стратамі ў Іраку і дэзарыентаваны пасьля тэрактаў 11 верасьня. У выбаршчыкаў расьце давер да людзей, зьвязаных з сфэрай бясьпекі. «Нам патрэбны хтосьці, да каго мы будзем зьвяртацца «генэрал», — выказаў гэтыя настроі адзін з камэнтатараў. Таму Ўэсьлі Кларк і мае найбольшую папулярнасьць сярод дзевяці прэтэндэнтаў, зь якіх Дэмакратычная партыя будзе вылучаць кандыдата на прэзыдэнцкія выбары. Заява пра тое, што Кларк ідзе на выбары, стала сэнсацыяй.

Поўны варыянт артыкула глядзіце ў газеце "Нашa Ніва".

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
12345
6789101112
13141516171819
20212223242526
2728293031