Знайсці
20.11.2012 / 10:09РусŁacБел

Канцэрт у падтрымку Аляксандра Малчанава — 20 лістапада

У аўторак 20 лістапада ў 18–00 на сядзібе БНФ (Мінск, вул. Чарнышэўскага, 3) у межах «Марафону салідарнасці з беларускімі палітвязнямі» адбудзецца канцэрт барда Рамана Абрамчука. На гэтым канцэрце, а таксама 27 лістапада, можна зрабіць ахвяраванні для Аляксандра Малчанава, які цяпер адбывае пакаранне ў калоніі №14 у пасёлку Навасады ў Барысаўскім раёне.

***

9 красавіка 2012 года Аляксандр Малчанаў быў асуджаны на паўтара года калоніі ўзмоцненага рэжыму за крадзеж металалому з тэрыторыі завода. У судзе Малчанаў паведаміў, што зарабляў продажам металалому на жыццё, бо яго нікуды не бралі на працу, калі даведваліся, што раней ён быў асуджаны за ўдзел у падзеях 19 снежня 2010 года.

У 2011 годзе за Плошчу Аляксандр Малчанаў быў асуджаны на 3 гады зняволення. Быў памілаваны Аляксандрам Лукашэнкам.

NN.BY

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
12345
6789101112
13141516171819
20212223242526
2728293031