Знайсці
02.11.2012 / 19:08РусŁacБел

Журы «Лістапада» ўзначаліў Андрэй Звягінцаў

Ганаровым госцем фестывалю стаў Карэн Шахназараў.

Старшынём журы асноўнага конкурсу ігравога кіно кінафестывалю «Лістапад» стаў расійскі кінарэжысёр, акцёр і сцэнарыст Андрэй Звягінцаў. Ганаровым госцем фестывалю стаў рэжысёр, сцэнарыст і прадзюсар Карэн Шахназараў.

«На журы ляжыць адказнасць гранічна простая — выбраць лепшае з таго, што нам будзе дадзена. Я думаю, мы справімся з гэтай задачай.

Бытуе меркаванне, што старшыня журы цісне на астатніх членаў журы, але мы будзем усё вырашаць дэмакратычным шляхам»,
— адзначыў Андрэй Звягінцаў.

На пытанне, чаму ён згадзіўся ўзначаліць журы асноўнага конкурсу ігравога фестывалю, Звягінцаў адказаў: «Праграмны дырэктар фестывалю Ігар Сукманаў быў вельмі настойлівы. Дзякуючы яму я тут».

БелаПАН

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
12345
6789101112
13141516171819
20212223242526
2728293031