Знайсці
19.10.2012 / 10:2373РусŁacБел

Названа самая знакамітая музычная тэма з кіно усіх часоў

Галоўная музычная тэма сагі «Зорныя войны» прызнана самай запамінальнай мелодыяй у гісторыі кіно па выніках апытання ў інтэрнэце.

Супрацоўнікі сайта LoveFilm, вядомага сваімі даследаваннямі ў галіне кінематаграфіі, апыталі больш за 2,5 тыс. кінаманаў, каб высветліць, якую закадравую музыку яны лічаць самай памятнай.

Паводле атрыманых вынікаў, найлепшым саўндтрэкам усіх часоў назвалі мелодыю, якая гучыць пры з’яўленні вялікіх тытраў ва ўсіх эпізодах «Зорных войнаў» Джорджа Лукаса.

Аўтарам гэтай «выбітнай і драматычнай кампазіцыі» з’яўляецца пяціразовы лаўрэат прэміі «Оскар» за музыку да фільмаў Джон Уільямс.

За музыку да «Зорных войнаў» Джон Уільямс атрымаў «Оскара» і тры Grammy. Усяго ж за сваю кар’еру акрамя ўзнагароджання пяццю «Оскарамі» кампазітара намінавалі на ўзнагароду Амерыканскай кінаакадэміі 43 разы, ён таксама атрымаў 17 Grammy і 2 ўзнагароды Emmy.

Сярод іншых вядомых фільмаў, да якіх напісаў музыку Уільямс: «Як выкрасці мільён», «Супермэн», «Індыяна Джонс: У пошуках страчанага каўчэга», «Адзін дома», «Парк Юрскага перыяду», «Выратаваць радавога Раяна».

Галоўная тэма фантастычнай сагі абыйшла па папулярнасці знакамітую мелодыю з «бандыяны» і музыку да трылера «Сківіцы», якія занялі ў апытанні другое і трэцяе месцы адпаведна.
У «дзясятку» найбольш запамінальных кінамелодый па версіі «Lovefilm» — саўндтрэкі з «Рокі», «Паляўнічых на прывідаў», «Індыяны Джонса» і «Хроснага бацькі».

А якую б Вы назвалі мелодыю з кіно?

Бі-Бі-Сі

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
12345
6789101112
13141516171819
20212223242526
2728293031