Знайсці
21.09.2012 / 09:548РусŁacБел

Яшчэ адзін студэнт БНТУ: «Акрамя дробнага западла, нічога не вам не зробяць!»

Не скажу за ўвесь БНТУ, але на АТФе [аўтатрактарны факультэт] большасць студэнтаў усё ж адэкватныя і не замбаваныя «CкваркаТВ»!

На мінулых прэзідэнцкіх «выбарах» хадзіў наўпрост па аўдыторыях на перапынках і раздаваў раздрукоўкі з заклікам паведамляць пра выпадкі прымусу галасаваць датэрмінова. І паўсюль добра сустракалі, дзячылі! Не ведаю, ці скарыстаўся хто гэтым, але наш 4-га інтэрнат добра засвяціўся ў зводках назіральнікаў. Мяне «адлавілі», мент перапісаў дадзеныя, але пасля перамоваў з начальствам адпусціў. Праз 10 хвілін мяне знялі з пары і павялі да дэкана. Намдэкана гістэрыў, пагражаў, але пасля доўгіх перамоваў па тэлефоне мяне адпусцілі…

Вывады:

1.

Не бойцеся супрацьстаяць сістэме. Я спакойна адвучыўся, і акрамя дробнага западла мне нічога не зрабілі і не маглі зрабіць!

2. Гуртуйцеся, заступайцеся адзін за аднаго, падключайце медыі — так вас цяжэй запужаць.

3. Апазіцыі трэба комплексна і масава працаваць з навучальнымі ўстановамі, бо запужаць моладзь лёгка, а прававую інфу ў патрэбны момант ім атрымаць складана!

Даслаў чытач Solig

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера