Знайсці
20.06.2012 / 14:20РусŁacБел

Беларускі фільм «Самотны востраў» трапіў на Маскоўскі кінафестываль

Апошні раз беларускі кінематограф быў прадстаўлены там карцінай Элема Клімава «Ідзі і глядзі» ў 1985-м.

Беларускі фільм упершыню ад 1985 года ўключаны ў асноўную конкурсную праграму 34-га Маскоўскага міжнароднага кінафестывалю, які пройдзе ў расійскай сталіцы ад 21 да 30 чэрвеня. Строгі папярэдні

адбор прайшла знятая на «Беларусьфільме» сумесная праца беларускіх, латышскіх і эстонскіх кінематаграфістаў «Самотны востраў».

Апошні раз беларускі кінематограф быў прадстаўлены ў асноўным конкурсе прэстыжнага фестывалю карцінай Элема Клімава «Ідзі і глядзі», якая заваявала ў 1985 годзе галоўны прыз.

Фільм «Самотны востраў» будзе дэманстравацца ў конкурснай праграме Маскоўскага кінафестывалю 25 чэрвеня. Да гэтага ён ужо быў прадстаўлены на закрытым паказе падчас Канскага кінафестывалю, дзе атрымаў станоўчыя водгукі крытыкаў.

Усяго

ў асноўны конкурс Маскоўскага кінафестывалю ўключана 17 стужак, створаных кінематаграфістамі Кітая, Венгрыі, Ірана, Вялікабрытаніі, Італіі, Польшчы, Ірана, Фінляндыі
і іншых краін. Расію прадставяць фільмы Аляксандра Прошкіна «Орда» і Рэнаты Літвінавай «Апошняя казка Рыты». Па выніках конкурсу будуць уручаны прызы «Святы Георгій» — за лепшы фільм, рэжысуру, жаночую і мужчынскую ролі, а таксама спецыяльны прыз журы.

Акрамя асноўнага конкурсу ў рамках фестывалю пройдуць конкурсы «Перспектывы», кароткаметражных і дакументальных фільмаў, а таксама мноства спецыяльных фестывальных праграм. Усяго за дзесяць дзён кінафоруму ў Маскве пакажуць некалькі сотняў карцін.

БелТА

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
12345
6789101112
13141516171819
20212223242526
2728293031