Знайсці
15.06.2012 / 23:15РусŁacБел

За чвэрцьфіналам Мірны выйшаў у паўфінал

Максім Мірны і Дэніэл Нестар выйшлі ў паўфінал тэніснага турніру ў Лондане з прызавым фондам 711.550 еўра.

У стартавым раўндзе першыя ракеткі свету былі свабоднымі, а матчы другога і трэцяга кругоў з-за непагадзі ім давялося правесці ў адзін дзень, 15 чэрвеня. Спачатку беларус і канадзец за 51 хвіліну выйгралі ў аўстралійца Лейтана Х’юіта (511) і амерыканца Эндзі Родзіка (без парнага рэйтынгу) — 6:2, 7:5, а затым за 74 хвіліны — у «пасеяных» пад пятым нумарам індыйцаў Махеша Бхупаці (14) і Рахана Бапаны (12) — 7:6 (9:7), 6:4. Вырашальны гейм Мірны і Нестар выйгралі на чужой падачы.

У паўфінале лідары парнага рэйтынгу сустрэнуцца з амерыканцам Эрыкам Буторацам (32 і аўстралійцам Полам Хэнлі (36), якія маюць восьмы нумар.

БелаПАН

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
майчэрвеньліпень
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
12
3456789
10111213141516
17181920212223
24252627282930