Знайсці
15.06.2012 / 11:243РусŁacБел

Банкноты наміналам 10 і 20 рублёў адменяць толькі праз два гады

Выпуск у абарачэнне банкнот гэтага наміналу будзе спынены 1 верасня 2012 года.

Банкноты наміналам Br10 і Br20 стануць несапраўднымі з 1 красавіка 2014 года.

Такое рашэнне змяшчаецца ў пастанове праўлення Нацыянальнага банка Беларусі № 266, тэкст якога апублікаваны на Нацыянальным прававым інтэрнэт-партале.

Выпуск у абарачэнне банкнот гэтага наміналу будзе спынены 1 верасня 2012 года.
Пры гэтым банкноты наміналам 10 і 20 рублёў па 28 лютага 2013 года ўключна абавязковыя да прыёму па намінальным кошце пры ўсіх відах плацяжоў без усялякіх абмежаванняў, гаворыцца ў рашэнні Нацбанка.

У пачатковы перыяд пасля абвяшчэння незалежнасці ў Рэспубліцы Беларусь абарачаліся грашовыя знакі Дзяржбанка СCСР, а затым і Цэнтральнага банка Расіі. У маі 1992 года на тэрыторыі Беларусі былі ўведзены ў абарачэнне разліковыя білеты Нацыянальнага банка наступных наміналаў: 50 капеек, 1, 3, 5, 10, 25, 50 і 100 рублёў. Пазней былі ўведзены ў абарачэнне разліковыя білеты наміналам 200 і 500 (1992 г.), 1.000 (1993 г.), 5.000 і 20.000 (1994 г.), 50.000 (1995 г.), 100.000 (1996 г.), 500.000 (1998 г.), 1.000.000 і 5.000.000 (1999 г.) рублёў.

У маі 1994 года пастановай Нацбанка адзіным плацежным сродкам на тэрыторыі Беларусі прызнаны беларускі рубель, а ў наяўна-грашовым абароце — банкноты, якія названы разліковымі білетамі.

У адпаведнасці з указам прэзідэнта 1 студзеня 2000 года былі ўведзены ў абарачэнне новыя банкноты (білеты) наміналам 1, 5, 10, 20, 50, 100, 500, 1.000 і 5.000 рублёў, у 2001 годзе — 10.000 рублёў, у 2002 годзе — 20.000 і 50.000 рублёў, а ў 2005 годзе — 100.000 рублёў.

12 сакавіка 2012 года Нацбанк увёў у абарачэнне новую самую буйную купюру наміналам 200 тысяч беларускіх рублёў, што складае прыблізна 25 долараў ЗША па бягучым курсе.

БелаПАН

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера