Знайсці
13.06.2012 / 11:21РусŁacБел

У Беларусі можа з'явіцца адзіная банкаматная сетка

Паміж банкамі Беларусі можа быць створаная адзіная банкаматная сетка. Пра гэта паведаміў, адказваючы на пытанні журналістаў, намеснік старшыні праўлення «Беларусбанка» Ілля Шаланкі.

Намеснік старшыні праўлення «Беларусбанка» растлумачыў, што ў ідэале кліент банка не павінен адчуваць нязручнасці падчас карыстання банкаматам, несці пры гэтым нейкія фінансавыя страты. «Вядома, тут павіннае быць сустрэчнае жаданне ўсіх банкаў, таму што адной ініцыятывы з боку кліентаў „Беларусбанка“ недастаткова», — падкрэсліў Ілля Шаланкі. У банка ўжо ёсць такія партнёры, як «БПС-Ашчадбанк», «Знешэканамбанк». Ілля Шаланк і ўпэўнены, што рана ці позна адзіная банкаматная сетка ў Беларусі будзе створаная.

Ілля Шаланкі адзначыў, што сёння назіраецца пэўнае ўтрыманства, калі банк робіць эмісію пластыкавых карт, зусім не развіваючы пры гэтым сваю інфраструктуру. Замест гэтага, лічыць ён, банкі павінныя наладжваць больш цеснае супрацоўніцтва на парытэтных умовах. Разам з тым намеснік старшыні праўлення банка адзначыў, што пэўныя моманты ранейшай сістэмы ўсё ж застануцца: «Нават калі паміж банкамі будуць наладжаныя фінансавыя ўзаемаадносіны і яны змогуць карыстацца інфраструктурай чужога банка, гэта ўсё роўна адаб’ецца на тарыфікацыі, на банкаўскіх прадуктах і ў канчатковым выніку — на спажыўцах».

dengi.onliner.by

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
12345
6789101112
13141516171819
20212223242526
2728293031