Знайсці
12.06.2012 / 21:218РусŁacБел

Гісторыя авіякатастроф беларускай вайсковай авіяцыі

У першай катастрофе пілот таксама ахвяраў жыццём, адводзячы самалёт ад вёскі.

23 мая 1996 у раёне Баранавічаў на самалёце Су-27П узнік пажар. Лётчык І класа начальнік паветрана-агнявой і тактычнай падрыхтоўкі 61-й знішчальнай авіябазы падпалкоўнік Уладзімір Карват прыняў рашэнне адвесці самалёт ад вёсак Арабаўшчына і Вялікае Гацішча. Гэта каштава яму ўласнага жыцця. За мужнасць і гераізм, праяўленыя пры выкананні воінскага абавязку, Уладзіміру Карвату было пасмяротна прысвоена званне «Герой Беларусі».

19 мая 1997 пад Баранавічамі разбіўся Су-17, які пілатаваў начальнік станцыі лётных выпрабаванняў 558-га авіярамонтнага завода падпалкоўнік Сяргей Паграбан. Прычыны катастрофы не абнародавалі.

30 жніўня 2009на авіяшоў у польскім Радаме разбіўся Су-27 баранавіцкай 61-й знішчальнай авіябазы. Два пілоты — палкоўнікі Аляксандр Марфіцкі і Аляксандр Жураўлевіч — не катапультаваліся, каб адвесці самалёт як найдалей ад гледачоў.

21 красавіка 2010 у Пружанскім раёне Брэсцкай вобласці ў паветры сутыкнуліся два самалёты МіГ-29 927-й знішчальнай авіябазы. Адна з машын разбілася, пасля таго як пілот адвёў яе ад населенага пункта і капультаваўся. Другі самалёт вярнуўся на базу.

23 верасня 2010 у Ганцавіцкім раёне Брэсцкай вобласці разбіўся МіГ-29 61-й знішчальнай авіябазы. Загінулі падпалкоўнік Сяргей Каваленка і маёр Аляксандр Жыгайла. Мінабароны паведаміла, што пілоты здолелі адвесці самалёт ад вёскі.

20 кастрычніка 2011 на Пастаўшчыне разбіўся верталёт AS-355NP «Ecureuil» французскай кампаніі «Еўракоптэр», які належаў Памежнаму камітэту. Загінулі два члена экіпажа — Ігар Скварцоў і Андрэй Пякарскі, і здымачная група Тэлерадыёвяшчальнай арганізацыі Саюзнай дзяржавы — Юлія Шатэрнік, Віталь Прачкоўскі і Сяргей Шамалаў.

29 лістапада 2011 пад Пружанамі пры заходзе на аэрадром разбіўся верталёт Мі-24 181-й баявой верталётнай базы. Тры члены экіпажа — маёр Алег Кахно, бартавы тэхнік капітан Валер Бабко, лётчык Дзяніс Глушчанка, — загінулі.

Глядзі таксама: Пад Навагрудкам разбіўся вайсковы самалёт. Пілот загінуў

nn.by

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
12345
6789101112
13141516171819
20212223242526
2728293031