Знайсці
22.05.2012 / 10:4238РусŁacБел

Пуцінскае «падмацаванне»: нашто чэкісты едуць у Беларусь?

Спецслужбы РФ умацоўваюць свае аператыўныя пазіцыі на тэрыторыі Беларусі. Магчыма, што і новым паслом у Беларусі стане Сяргей Сцяпашын.

Афіцэры спецыяльных службаў камандзіруюцца кіраўніцтвам для заняцця публічных «паддахавых» дыпламатычных пасад.

Пад выглядам дыпламатаў у Беларусь прызначаюцца кадравыя вопытныя разведчыкі найвышэйшага ўзроўню.
Расійскае кіраўніцтва паводзіць сябе ў дачыненні да афіцыйнага Мінска даволі беспардонна. Прынамсі, не саромеючыся ажыццяўляе публічныя прызначэнні нядаўніх афіцэраў на пасады самага высокага ўзроўню.

Так, яшчэ ў 2007 годзе пасаду выканаўчага сакратара СНД (выканкам краін СНД базуецца ў Мінску) заняў генерал Сяргей Лебедзеў, які да прызначэння працаваў на пасадзе дырэктара Службы замежнай разведкі (СВР) Расіі.

25 лістапада 2011 сваё прызначэнне на пасаду Дзяржаўнага сакратара Саюзнай дзяржавы Расіі і Беларусі атрымаў генерал-лейтэнант запасу, у 1994—1998 гг. — намеснік дырэктара СВР Рыгор Рапота.

З 25 студзеня 2012 кіраўніком Прадстаўніцтва па справах суайчыннікаў (Рассупрацоўніцтва) у Беларусі з’яўляецца выпускнік Вышэйшай школы КДБ імя Дзяржынскага, палкоўнік Віктар Малашанка, які ў 1980—1991 гг. служыў ва ўпраўленні КДБ СССР па Бранскай вобласці на аператыўных і кіроўных пасадах.

І нарэшце, паводле наяўнай інфармацыі, Крэмль рыхтуе прызначэнне Сяргея Сцяпашына на пасаду надзвычайнага і паўнамоцнага пасла Расійскай Федэрацыі ў Рэспубліцы Беларусь.
Генерал-палкоўнік Сцяпашын, які паспеў пакіраваць ФСБ і МУС Расійскай Федэрацыі, зменіць на гэтай пасадзе «цывільнага» Аляксандра Сурыкава.

Такім чынам можна канстатаваць, што на ўсіх публічных кіроўных пазіцыях, звязаных з арганізацыяй беларуска-расійскага міждзяржаўнага супрацоўніцтва, замацаваныя высокапастаўленыя афіцэры спецыяльных службаў Расійскай Федэрацыі. Гэтыя службы таму і з’яўляюцца «спецыяльнымі» ў сілу спецыфікі задач, якія вымушаныя выконваць іх супрацоўнікі на даручэнне найвышэйшага дзяржаўнага кіраўніцтва. Узнікае заканамерная выснова, што

такое «ўзмацненне» дыпламатычнага корпуса супрацоўнікамі расійскіх спецыяльных службаў выкліканае наяўнасцю спецыфічных задач міжнароднай палітыкі РФ у дачыненні да Беларусі, якім могуць не даць рады цывільныя дыпламаты.

Паводле malanka.org

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
12345
6789101112
13141516171819
20212223242526
2728293031