Аўтсайдары: Заробак у Беларусі складае 44,1% ад расійскага, 62,5% — ад казахстанскага
Пра гэта паведамілі ў Нацыянальным банку са спасылкай на высновы аналітычнага аглядальніка «Асноўныя тэндэнцыі ў эканоміцы і
Як зазначаюць у Нацбанку, у Беларусі ў лютым 2012 года сярэднямесячная зарплата склала 2 млн. 964,2 тыс. рублёў, павялічыўшыся ў параўнанні з лютым 2011 года на 106,2% у намінальным выражэнні, але знізіўшыся на 0,6% — у рэальным.
Пры гэтым сярэднямесячная зарплата ў лютым 2012 года ў Расіі, паводле папярэдніх звестак, у параўнанні з лютым 2011 года ўзрасла на 17,5% у намінальным выражэнні, або на 13,3% — у рэальным.
У Казахстане налічаная сярэднямесячная зарплата ў студзені 2012 года ў параўнанні са студзенем 2011 года, паводле папярэдніх звестак, павялічылася на 19% у намінальным выражэнні, або на 12,4% — у рэальным.
«Суадносіны памераў сярэднямесячных зарплат у пераразліку па сярэднім афіцыйным курсе беларускага рубля датычна расійскага рубля ў лютым 2012 года ў Беларусі і Расіі склалі 44,1% супраць 67,7% у лютым 2011 года (у снежні 2011 года — 34,6%)», — зазначаюць у Нацбанку.
Суадносіны памераў сярэднямесячных зарплат у пераразліку па сярэднямесячным афіцыйным курсе тэнге датычна беларускага рубля ў студзені 2012 года ў Беларусі і Казахстане склалі 62,5% супраць 91% у студзені 2011 года (у снежні 2011 года — 48,3%).